Віктар Іванавіч Галеўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. І. Галеўка)
Віктар Іванавіч Галеўка
Дата нараджэння 27 сакавіка 1938(1938-03-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 1980(1980-05-09) (42 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1974)
Партыя
Член у

Віктар Іванавіч Галеўка (27 сакавіка 1938, г.п. Плешчаніцы, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 9 мая 1980) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. Працаваў галоўным архітэктарам Салігорска, з 1966 па 1980 г. — старшым архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў у Гомельскім філіяле Белдзяржпраекта, галоўным архітэктарам Гомеля.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Член КПСС з 1979 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: 4-кватэрны на ст. Цярэшкавічы, 16-кватэрны ў пасёлку Камунар (1966), 4-павярховы ў горадзе Карма (1971) жылыя дамы, гасцініца «Матэль» па аўтамагістралі Гомель—Чарнігаў (1969), 99-кватэрны па вул. Сялянскай (1968) і 64-кватэрны па вул. Артылерыйскай (1973) жылыя дамы, праекты забудовы мікрараёнаў № 12 і 52 (1979, у аўтарскім калектыве) у Гомелі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]