Перайсці да зместу

Васіль Іосіфавіч Сычоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. І. Сычоў)
Васіль Іосіфавіч Сычоў
Дата нараджэння 13 жніўня 1947(1947-08-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 кастрычніка 2024(2024-10-04) (77 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Альма-матар

Васі́ль Іо́сіфавіч Сычо́ў (13 жніўня 1947, Гомель — 4 кастрычніка 2024[крыніца?][1], Гомель) — беларускі гісторык і археолаг.

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1975 годзе. У 1979—1982 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР (Інстытут гісторыі НАНБ). Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце асістэнтам кафедры гісторыі СССР і ўсеагульнай гісторыі, кафедры гісторыі СССР і БССР з 1975 па 1979, 1982 па 1992 гг.[2], з 1992 асістэнт кафедры гісторыі Беларусі. З 1998 г. па 2012 старэйшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі[3]. Намеснік старшыні Гомельскага аддзялення Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Сфера навуковых інтарэсаў: археалогія Беларусі, гісторыя Беларусі канца XVIII — першай паловы XIX стст.

Аўтар больш за 40 навуковых і навукова-метадычных прац. Адзін з кіраўнікоў сумеснай археалагічнай экспедыцыі ГДУ імя Ф. Скарыны і Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» ля вёскі Мохаў Лоеўскага раёна[4].

  1. Ушел из жизни Сычев Василий Иосифович (руск.). Факультет истории и межкультурных коммуникаций. Официальная страница факультета (9 кастрычніка 2024).
  2. Старовойтов М. И. Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины: исторический очерк / М. И. Старовойтов, А. И. Зеленкова, М. П. Савинская. — Гомель: ГГУ им. Скорины, 2005. — С. 227—228.
  3. Выкладчыкі кафедры гісторыі Беларусі Архівавана 29 жніўня 2011.
  4. Лось В. Дзе бруілася крыніца ці Помнік язычніцтва і хрысціянства