Вячаслаў Генадзевіч Паўлавец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з В. Г. Паўлавец)
Вячаслаў Генадзевіч Паўлавец
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1959(1959-10-01) (64 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці ілюстратар, акварэліст
Месца працы
Вучоба
Уплыў Уладзімір Мікалаевіч Ткачэнка, Павел Канстанцінавіч Любамудраў, Уладзімір Пятровіч Савіч і Васіль Пятровіч Шаранговіч
Член у
Прэміі

Вячаслаў Генадзевіч Паўлавец (нар. 1 кастрычніка 1959 г. Бійск Алтайскі край, Расія) — беларускі мастак-акварэліст, ілюстратар, кніжны дызайнер.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1959 г. у г. Бійску Алтайскага края, Расія. У 1972—1976 гг. вучыўся ў 1-й Мінскай дзіцячай мастацкай школе (выкладчык — У. Ткачэнка). У 1976—1982 гг. — у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце ў П. Любамудрава, В. Шаранговіча, У. Савіча.

Працаваў мастацкім рэдактарам у выдавецтвах «Беларуская энцыклапедыя» і «Беларусь», выдавецкім доме «Звязда», у часопісе «Мастацтва».

Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 г. Сябра Беларускага саюза мастакоў (1988). Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод твораў — графічныя серыі «Бацькаўшчына» (1984—1986), «Уражанні» (1991), «Дрэвы» (1992), «Матэрыя часу» (1992—1993), «Рэальнасць нерэальнасці» (1993—1994), «Рух падсвядомасці» (1993), «Стварэнне літары» (1994). «Геаметрыя краявіду» (1996—1999), «Мара аб Радзіме» (2000—2002).

Кніга «Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны» ў ягоным мастацкім аздабленьні атрымала Гран-пры ў Маскве на конкурсе кніг краінаў СНД.

Творы мастака захоўваюцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Гісторыка-археалагічнага музея (г. Гродна), Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, у прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Італіі, Латвіі, Вялікабрытаніі, Расіі, ЗША.

Па меркаванню мастацтвазнаўцы Алены Пікулік «Творы Вячаслава Паўлаўца цалкам пазбаўлены ўсяго цёмнага, пачварнага і хваравітага. Свет у яго акварэлях прадстае перад гледачом такім, якім ён бачыцца ў шчаслівых снах і дзіцячых успамінах: ён, вызвалены ад усяго выпадковага, нібы выпраменьвае ўнутранае святло, нагадвае пра адвечную мудрасць прыроды, крохкасць і безабароннасць чалавечай душы, непаўторнасць кожнага вокамгнення жыцця»[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]