Уладзімір Пятровіч Савіч
Уладзімір Пятровіч Савіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 красавіка 1952 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | станковая і кніжная графіка |
Вучоба | |
Вядомыя працы | «А зязюля кукавала», «Асенні матыў», «Драўляная скульптура», «Паклон», «Памяць сівых курганоў», «Старая дарога. Зіма», «Шэсце» |
Уплыў на | Рыгор Сітніца |
Узнагароды | |
![]() |
Уладзі́мір Пятро́віч Са́віч (нарадзіўся 16 красавіка 1952 г., вёска Акцябр, Лагойскі раён, Мінская вобласць, БССР) — мастак. Заслужаны дзеяч мастацтва БССР (1990).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у сярэднюю школу № 2 горада Дзяржынска (Мінская вобласць). Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчым мастацтве. У 1976 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча. Выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Прафесар (1996). Член Беларускага саюза мастакоў (БСМ) з 1978 г. З 28 лістапада 2007 года па 23 снежня 2013 года займаў пасаду старшыні БСМ[1]. Працуе ў станковай і кніжнай графіцы. Асноўныя творы: «А зязюля кукавала», «Асенні матыў», «Драўляная скульптура», «Паклон», «Памяць сівых курганоў», «Старая дарога. Зіма», «Шэсце», ілюстрацыі да кніг «Пінская шляхта» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, «Выбранае» Цёткі (Алаізы Пашкевіч)[2].
Працуе ў вобласці станковай і кніжнай графікі, выстаўляецца з 1972 года.
Узнагароджаны шматлікімі дыпламамі і прэміямі за лепшае афармленне кніг. Працы мастака знаходзяцца ў шэрагу музеяў Беларусі і Расіі, у тым ліку ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску і Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Маскве, а таксама ў галерэі Хагельстам Vil-Impex Oy (Фінляндыя) і галерэі графікі горада Банска-Бістрыца (Славакія).
Зноскі
- ↑ Зьміцер Панкавец Уладзімер Савіч — новы старшыня Саюза мастакоў. Культура. Наша Ніва (28 лістапада 2007). Праверана 3 кастрычніка 2011.
- ↑ Савіч Уладзімір Пятровіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск: БелТА, 2004. — С. 615. — 704 с.
![]() |
Уладзімір Пятровіч Савіч на Вікісховішчы |
---|
- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Мінскай вобласці
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
- Графікі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя