Павел Канстанцінавіч Любамудраў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Канстанцінавіч Любамудраў
Дата нараджэння: 30 жніўня 1916(1916-08-30)
Месца нараджэння: Петраград, Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Дата смерці: 27 лютага 1984(1984-02-27) (67 гадоў)
Месца смерці: Мінск, Сцяг СССР СССР
Грамадзянства: Flag of Russia.svg Расійская імперыяСцяг СССР СССР
Род дзейнасці: мастак
Месца працы:
Жанр: пейзаж
Вучоба: Інстытуn жывапісу, скульптуры і архітэктуры Усерасійскай Акадэміі Мастацтваў, Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут ім. В. Сурыкава
Стыль: рэалізм
Уплыў: Б. У. Іагансон, А. Д. Зайцаў
Уплыў на: Арлен Кашкурэвіч, Леанід Марчанка, Генадзь Грак

Павел Канстанцінавіч Любамудраў (30 жніўня 1916, Петраград27 лютага 1984, Мінск) — беларускі савецкі мастак-графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі графік, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1970), прафесар з 1972 года. Вучыўся ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры Усерасійскай Акадэміі Мастацтваў у Ленінградзе ў Б. Іагансона і А. Зайцава (1939—1941). Скончыў Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут ім. В. Сурыкава (1949). Выкладаў у Акадэміі мастацтваў Латвіі (1952—1956).

З 1957 па 1983 выкладаў на кафедры графікі БТХИ. Працаваў у станковай графіцы ў тэхніках літаграфіі, шклографіі, акварэлі, лінагравюры. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1934 года. Член БСМ з 1952 года. Вучнямі з'яўляюцца народныя і заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі, прадстаўнікі некалькіх пакаленняў графікі 1960-1980-х гадоў: Арлен Кашкурэвіч, Людвіг Асецкі, Эдуард Агуновіч, Вячаслаў Паўлавец, Міхаіл Моўчан, Леанід Марчанка, Сяргей Волкаў, Уладзімір Пашчасцеў, Рыгор Віткоўскі, Аляксандр Дземарын, Міхаіл Макаранка, Юрый Герасіменка-Жызнеўскі, Генадзь Грак, Юрый Гудзіновіч, Пётр Драчоў, Пётр Лысенка, Юрый Кухараў, Генадзь Дзянісаў і іншыя. Асноўныя працы: цыкл «Дні і ночы», «Мужнасць», «Цяжкая хвіліна», «Перад боем», «Чаканне», «На плошчы», «Абеліск». Творы знаходзяцца ў калекцыі графікі НММ РБ, фондзе БСМ.

Павел Канстанцінавіч стаў адным з вядучых графікаў другой паловы ХХ стагоддзя, які ўнёс важкі ўклад у фарміраванне прафесійнай мастацкай школы акадэмічнага малюнка. Любімымі жанрамі былі пейзаж і партрэт, на якіх мастак дабіваўся глыбокай канцэнтрацыі, эстэтычнай лаканічнасці і вобразнай выразнасці. Ён з'яўляўся носьбітам лепшых традыцый акадэмічнай школы еўрапейскага малюнка і, абапіраючыся на традыцыйныя дасягненні, творча яго мадэрнізаваў[1].

Зноскі