Вячаслаў Канстанцінавіч Шчэрбін
Вячаслаў Канстанцінавіч Шчэрбін | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 лістапада 1953 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Прэміі |
Вячаслаў Канстанцінавіч Шчэ́рбін (нар. 17 лістапада 1953, в. Рудня-Антонаўская, Калінкавіцкі раён Гомельскай вобл.) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1983).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў БДУ (1979). 3 1982 у Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа, з 1990 у прэзідыуме Нацыянальнай АН Беларусі. 3 1999 загадчык аддзела Аналітычнага цэнтра Нацыянальнай АН Беларусі.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе агульную і беларускую лексікаграфію, сацыялінгвістыку, функцыянальную граматыку і навуказнаўства. Аўтар манаграфіі «Тэарэтычныя праблемы беларускай лексікаграфіі» (1996), сааўтар энцыклапедыі «Беларуская мова» (1994), «Руска-беларускага слоўніка матэматычных, фізічных і тэхнічных тэрмінаў» (1995), кнігі «Грамадства—мова—палітыка» (1988), «Супастаўляльнае апісанне рускай і беларускай моў: Марфалогія» (1990), «Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (1994). «Гуманізацыя навукі і адукацыі ў пераходны перыяд» (2000) і інш.
Прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за працу «Беларуская мова. Энцыклапедыя».
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Сусвет у алфавітным парадку: Слоўнікі — учора, сёння, заўтра. Мн., 1987.
- А. Я. Міхневіч: Бібліягр. паказ. Мн., 1996.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шчэрбін Вячаслаў Канстанцінавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).