Перайсці да зместу

Гага звычайная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гага звычайная

Самец і самка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Somateria mollissima Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175155
NCBI  76058
EOL  1048993
FW  83445
Somateria mollissima

Гага звычайная (Somateria mollissima) — птушка сямейства качыных.

Даўжыня цела 50-71 см, размах крылаў 80-110 см. Самка значна меншая за самца.

У самцоў у шлюбным уборы галава і верх цела белыя, грудзі цялеснага колеру, патыліца зеленаватая, верх галавы і астатняя частка цела чорныя. Самка, маладыя і самец у негнездавы час карычневыя ў бурыя палоскі. Самцы крыху цямнейшыя, адносна хутка набываюць цялесны колер грудзей і белую палоску на баках спіны. Голас: у самцоў гучнае «аў-аў, ху-аў, уху-ах» (другі склад заўседы больш моцны), у самак траскучае «корр, крр».

Арэал ваколпалярны, у т.л. ўзбярэжжы Паўночнай Еўропы, Ісландыя, Шпіцберген, Фарэрскія астравы, Зямля Франца-Іосіфа, Кольскі паўвостраў, Нарвегія, Шатландыя, паўночная Ірландыя, на Балтыцы (у Швецыі, Фінляндыі, Эстоніі), Данія, Фрызскія астравы, Галандыя, узбярэжжы Францыі (ізаляваныя), Чукоцкае і Берынгава мора, поўнач Паўночнай Амерыкі, Бафінава Зямля і Грэнландыя.

Насяляе марскія ўзбярэжжы або астравы (камяністыя або парослыя лесам, але не пясчаныя), вусці вялікіх рэк, летам таксама тундру.

Паўночныя папуляцыі пералётныя, паўднёвыя — аселыя. Спарадычна назіраецца на поўдзень ад гнездавога арэала ў Партугаліі, Венгрыі, Румыніі, б. Югаславіі, Албаніі, Грэцыі, Балгарыі, Беларусі, Турцыі.

Месца зімовак у паўднёвай частцы гнездавога арэала, а таксама Паўночнае мора і заходняя Балтыка, заходнія ўзбярэжжы Брытанскіх астравоў, Ірландыі, нешматлікая на швейцарскіх азёрах (Жэнеўскім і Бодэнскім), Атлантычнае і Ціхаакіянскае ўзбярэжжы Паўночнай Амерыкі, Камчатка і Берынгава мора. На Беларусі вельмі рэдкі выпадкова залётны і зімуючы від.

Іншыя падвіды жывуць на крайняй поўначы Паўночнай Амерыкі.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо звычайна ў калоніі, паблізу вады, часцей за ўсё пад навесам каранёў, раслін або торфу; у ямцы, скупа высланай навакольнымі раслінамі. Пасля знясення 4-га яйка з’яўляецца багатая высцілка з пуху ў выглядзе валіка вакол яек.

Яйкі (звычайна 4-6, часам 1-8) сярэдне падоўжаныя, зеленавата-салатавыя. Памеры: 78 х 51,5 мм.[1]

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2015. Праверана 13 ліпеня 2014.
  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X