Гаемі (тайфун)
Гаемі | |
---|---|
Названа ад | Typhoon Gaemi[d] |
Краіна | |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Ціхі акіян |
Папярэдні ў спісе | Tropical Storm Maliksi[d] |
Наступны ў спісе | Tropical Storm Prapiroon[d] |
Дата пачатку | 19 ліпеня 2024 |
Дата заканчэння | 28 ліпеня 2024 |
Lowest atmospheric pressure | 925 hectopascal[1] |
Maximum sustained winds | 36 метр у секунду[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Гаемі» — тайфун які сфарміраваўся ў заходняй частцы Ціхага акіяна ў ліпені 2024 года, выклікаў катастрафічныя разбурэнні і чалавечыя ахвяры на Філіпінах, Тайвані і ў кантынентальным Кітаі.
Сфарміраваўся 19 ліпеня на ўсход ад Палау. Найперш ад тайфуна пацярпела паўночная частка Філіпінаў.
Тайфун «Гаемі» абрынуўся 25 ліпеня на ўзбярэжжы кітайскай правінцыі Фуцзянь, ён нанёс эканамічны ўрон у памеры 1,6 мільярда юаняў, як паведаміла «Сіньхуа», ад стыхіі пацярпелі 766,9 тысячы жыхароў правінцыі. Да раніцы 28 ліпеня ўлады Фуцзянь былі вымушаныя эвакуіраваць з патэнцыйна небяспечных раёнаў 312,7 тысячы чалавек. Тайфун выклікаў моцныя дажджы ў многіх раёнах правінцыі Фуцзянь, у выніку чаго ў перыяд з 25 па 28 ліпеня адбыліся разлівы 17 рэк[2].
28 ліпеня Кітай адмяніў папярэджанне аб тайфуне «Гаемі», пасля таго як ён аслабеў да ўзроўню трапічнай дэпрэсіі. Аднак у Міністэрстве па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі адзначылі, што рэшткавыя вятры тайфуну па-ранейшаму нясуць моцныя дажджы ў некалькі правінцый, уключаючы Хунань, Цзянсу, Хубэй, Гуандун, Ляанін і Цзілінь. Быў павышаны ўзровень экстранага рэагавання на паводкі ў правінцыі Цзілінь і ўведзены рэжым экстранага рэагавання найвышэйшага ўзроўню ў горадзе цэнтральнага падпарадкавання Чунцын[3].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б http://agora.ex.nii.ac.jp/digital-typhoon/summary/wnp/s/202403.html Праверана 22 ліпеня 2024.
- ↑ Весткі з Кітая
- ↑ Весткі з Кітая