Хунань
Хунань | |
---|---|
кіт.: 湖南省 | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Кіраўнік | Xu Dazhe[d] |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+8 |
Код ISO 3166-2 | CN-HN |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
|
Хуна́нь — правінцыя ў Кітаі, у басейне сярэдняга цячэння ракі Янцзы.
Плошча 210 тыс. км². Насельніцтва 65,96 млн чал. (2001). Адміністрацыйны цэнтр — горад Чанша.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Цэнтральная і ўсходняя часткі раўнінныя, на захадзе ўскраіна Гуйчжоўскага нагор'я, на поўдні адгор'і Наньліна. Буйныя рэкі — Янцзы (на поўначы), Юаньцзян, Цзышуй, Сянцзян. Клімат субтрапічны, мусонны.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Хунань — рысавая жытніца краіны, асноўныя плошчы на раўніне вакол возера Дунтынху. Вырошчваюць кукурузу, пшаніцу, ячмень, рамі, бавоўнік, чай, рапс, арахіс, джут, тытунь. Садоўніцтва (пераважна цытрусавыя). Гадуюць рабочую жывёлу, свіней. Птушкагадоўля. Рыбалоўства.
Нарыхтоўка драўніны (кунінгаміі). Здабыча сурмы, свінцова-цынкавых руд, вальфраму, марганцу.
Прамысловасць: чорная і каляровая металургія, машынабудаванне (горнае, транспартнае, сельскагаспадарчае, элетратэхнічнае абсталяванне, электравозы, вагоны, станкі), хімічная (мінеральныя ўгнаенні, гумавыя вырабы), лёгкая, харчовая, у т.л. рысаачышчальная. Саматужныя промыслы.
Асноўныя прамысловыя цэнтры: Чанша, Сянтань, Хэн'ян, Чжучжоў, Іян.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Хунань // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. С. 74.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хунань