Гай Ліцыній Кальв
| Гай Ліцыній Кальв | |
|---|---|
| лац.: Licinius Macer Calvus | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 28 мая 82 да н.э.[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 47 да н.э.[2], 48 да н.э.[3] ці не пазней за 47 да н.э. |
| Месца смерці |
|
| Грамадзянства | |
| Бацька | Gaius Licinius Macer[d][3] |
| Маці | невядома |
| Жонка | Quinctilla[d] |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, аратар |
| Жанр | атыкізм[d] |
| Мова твораў | лацінская мова |
Гай Ліцыній Кальв (лац.: Gaius Licinius Macer Calvus; 82 да н.э. — перад 47 да н.э.) — рымскі паэт і аратар, блізкі сябар Катула. Сын палітыка і гісторыка Ліцынія Макра.
Паэт
[правіць | правіць зыходнік]У антычнасці Кальва цанілі як паэта і згадвалі побач з Катулам. У прыватнасці, Гарацый (Sermones I.10) кажа пра аднога з сучаснікаў, што ён толькі і ўмее, што пераймаць Катула і Кальва. Аўл Гелій (Noct. Att., XIX,9,7) згадвае пра спрэчку аб паэзіі, якая здарылася ў застоллі паміж грэкамі і рымлянамі; грэкі сцвярджалі, што з усёй рымскай паэзіі нішто не параўнаецца з вершамі Анакрэонта — хіба толькі асобныя месцы з Катула і Кальва.
Да нашага часу з паэтычнай спадчыны Кальва дайшлі толькі нешматлікія выкшталцоныя урыўкі (з палітычных эпіграмаў, з вершаў на смерць жонкі і з міфалагічнай паэмы пра Іа).
Аратар
[правіць | правіць зыходнік]Найбольшаю аратарскую ўдачаю Кальва былі, падобна, прамовы супраць Вацінія — іх удаласць згадвае Катул (Carm. 53), і яшчэ праз паўтара стагоддзі, як бачна з кампліментарнай заўвагі Тацыта (De orat.), яны лічыліся ўзорнымі
Зноскі
- ↑ Secundus G. P. 7.50.5 // Naturalis historia — Roma antiqua: 0074.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Любкер Ф. Licinii // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 768–772.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]E. Malcovati. Oratorum romanorum fragmenta, 1967.
- Нарадзіліся 28 мая
- Нарадзіліся ў 82 годзе да н.э.
- Памерлі ў 47 годзе да н.э.
- Памерлі ў 48 годзе да н.э.
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў 82 годзе да н. э.
- Памерлі ў 47 годзе да н. э.
- Ліцыніі
- Лацінамоўныя аратары
- Лацінамоўныя паэты
- Аратары Старажытнага Рыма
- Паэты Старажытнага Рыма
- Паэты I стагоддзя да н.э.