Галошава (курганны могільнік)
Галошава — курганны могільнік у вёсцы Галошава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Захаваліся 5 курганоў: 4 каля дарогі на гарадскі пасёлак Коханава (па 2 абапал дарогі) і 1 на могілках дыяметрам 7—10 м, вышынёй 0,8—2 м, на паверхні сляды ям.
Выявіў у 1885 годзе М. М. Турбін, аднак раскопкі не праводзіліся. Даследавалаі Леанід Аляксееў (1956), Аляксей Мітрафанаў (1972), Вольга Ляўко (1981).
У 1988 годзе Вольга Ляўко раскапала курган каля дарогі. Былі выяўлены два пахаванні — адно ў насыпе (безынвентарнае), другое на грунце на падсыпцы таўшчынёй 0,2 м. Пахавальны абрад — трупапалажэнне з частковым трупаспаленнем. Знойдзены бронзавы пласціністы пярсцёнак, жалезны выраб дрэннай захаванасці (магчыма, фібула), хрусталёвая пацерка, гаршчок і вуголле.
Датуецца 1-й паловай XI стагоддзя, належаў крывічам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — Т. 1: А―К. — 496 с. — ISBN 978-985-11-0354-2. — С. 213
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 413