Вучэбны корпус № 4 (Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія)
Славутасць | |
Вучэбны корпус № 4 | |
---|---|
![]() | |
54°17′29″ пн. ш. 30°59′28″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус |
![]() |
![]() |
Вучэбны корпус № 4 (былы галоўны корпус № 1) — будынак у Горках. У цэнтральнай частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе Ленінскі бульвар, 4. Побач з корпусам резмешчаны левы і правы флігелі, пабудаваныя ў 1840 годзе з чырвонай цэглы.
Пабудаваны ў сярэдзіне 19 ст. з цэглы ў класіцыстычным стылі. Разбураны у Вялікую Айчынную вайну. У 1954 г. адноўлены, унутраная планіроўка часткова зменена[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/Belarusian_agriculture_academy.jpg/220px-Belarusian_agriculture_academy.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/ba/%D0%91%D0%94%D0%A1%D0%93%D0%90._4-%D1%8B_%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%BF%D1%83%D1%81._%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%BD_%D0%BF%D0%B5%D1%80%D1%88%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%85%D0%B0.jpg/220px-%D0%91%D0%94%D0%A1%D0%93%D0%90._4-%D1%8B_%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%BF%D1%83%D1%81._%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%BD_%D0%BF%D0%B5%D1%80%D1%88%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%85%D0%B0.jpg)
Трохпавярховы будынак прамавугольны ў плане. Галоўны фасад сіметрычны, у цэнтры вылучаны несапраўдным порцікам з дарычнымі паўкалонамі і строгім трохвугольным франтонам. Перад галоўным фасадам шырокі партэр, да яго вядзе ўязная алея. Дваровы фасад у цэнтральнай частцы і тарцовыя фасады завершаны трохвугольнымі шчытамі. Дэкор лаканічны, вытрыманы ў класіцыстычнай манеры. Па ўсім перыметры праходзіць карніз з сухарыкамі. Над аконнымі праёмамі бакавых частак 2-га паверха галоўнага фасада трохвугольныя франтончыкі. Аконныя праёмы 1-га паверха аздоблены замковымі камянямі. Сістэма планіроўкі калідорная[1].
Зноскі
- ↑ а б 868. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 868. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вучэбны корпус № 4 (Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія)
- Вучэбны корпус № 4 (Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія) на сайце «Архіварта»