Галубец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галубец
Д. Аткінсан. Пляска Галубец.
Кірунак: народны
Памер: 3/4
Тэмп: хуткі
Вытокі: беларускія
Роднасныя:
Барыня  (руск.), Рускія скокі  (руск.)

Галубе́ц, або голуб — хуткі беларускі народны танец, роднасны рускім і ўкраінскім узорам[1].

Харэаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Памер — 3/4. Характэрны рух — падбіўка адной нагой другой нагі з ударам абцаса аб абцас («галубец»)[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Падрабязнага апісання танца не захавалася. Мелодыя была запісаная ў 1921 годзе М. М. Чуркіным ў вёсцы Радзівонаўка Горацкага раёна Магілёўскай вобласці[3].

Назва, магчыма, паходзіць ад слова «голуб», бо танцор, адлюстроўваючы закаханага, пераймаў паводзіны буркуючага голуба, абыходзячы дзяўчыну з розных бакоў кругамі[4]. Галубец танцавалі валачобнікі[2][5].

Танец патрабаваў высокага выканальніцкага майстэрства, што пацвярджаецца радкамі з песні, запісанай у сяле Якімовічы Рэчыцкага павета Мінскай губерні[4]:

Хто выскача галубца,
Той будзе малайца…

Рускі варыянт[правіць | правіць зыходнік]

Скокі парныя. Яны пачаналіся ў вельмі павольным тэмпе. Кожны скакаў у сваім характары і па сваім адбіваючы нагамі. Дзяўчына стаяла на адным месцы, імкнучыся адкруціць твар ад хлопца, які хадзіў вакол яе, пераймаючы голубу, які варкуе вясной з галубкай. Затым тэмп музыкі паскараўся, хлопец пачынаў больш энергічна наступаць на дзяўчыну, вытвараючы разнастайныя коленца, імкнучыся паказаць сваю ўдаласць. Дзяўчына ўсё больш ветліва ставілася да партнёра і ўжо не старалася ад яго сысці, а затым ішла яму насустрач, калыхаючы сцёгнамі, плячыма, плаўна узмахваючы рукамі. Толькі часам у фінале хлопец і дзяўчына, узяўшыся за рукі, робяць некалькі паваротаў па крузе, яшчэ радзей бывае, каб хлопец, абняўшы дзяўчыну, кружыўся разам з ёй. Заканчваліся скокі імітацыяй саіція. Яны, як правіла, сканчаліся ў сярэдзіне круга ўзаемным паклонам[6][7].

Сцэнічныя пастаноўкі[правіць | правіць зыходнік]

«Галубец» танцавалі валачобнікі, ён выконваўся таксама Першай беларускай трупай І. Буйніцкага[1].

Сучасная пастаноўка танца была зроблена балетмайстрам К. А. Алексютовічам[4].

Зноскі

  1. а б Чурко Ю. М. Вянок беларускіх танцаў.- Мн.: Беларусь, 1994. — 88 с. ISBN 5-33801097-8
  2. а б Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. (бел.)
  3. Чуркін М. М. Беларускія народныя песні і танцы, с. 83, 189
  4. а б в Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.
  5. Голейзовский К. Я. Образы русской народной хореографии. — С. 284-285..
  6. Пляска Архівавана 16 студзеня 2014. // РЭМ (ethnomuseum.ru)
  7. Климов 1981, с. 100.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]