Галубічы (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзішча
Галубічы
Краіна  Беларусь
Вёска Галубічы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000379шыфр 213В000379

Галубічы — археалагічны помнік у цэнтры вёскі Галубічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пляцоўка авальная памерам 20×13 м, выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Вышыня над наваколлем 15 м. Выявілі ў 1938 годзе А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, абследавалі ў 1939 годзе Я. Н. Драздовіч, у 1982 годзе Л. У. Дучыц. На паўночна-заходнім схіле прасочаны культурны пласт 0,3-0,4 м, знойдзены фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі. Адносяцца да ранняга жалезнага веку і сярэднявечча.

Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
  • Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.