Галубічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Галубічы
Галубічы. Падмурак царквы (01).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2156
Аўтамабільны код
2
Галубічы на карце Беларусі ±
Галубічы (Беларусь)
Галубічы
Галубічы (Віцебская вобласць)
Галубічы

Галу́бічы[1] (трансліт.: Halubičy, руск.: Голубичи) — аграгарадок у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Галубіцкага сельсавета. Насельніцтва 437 чал. (2006). Знаходзяцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад Глыбокага, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Падсвілле; на аўтамабільнай дарозе на Падсвілле — Докшыцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Галубічы як уладанне полацкага баярына Яшкі Корсакавіча датуецца 1431. У XVI ст. паселішча зрабілася цэнтрам маёнтку ў складзе Полацкага ваяводства, уладанне Івана Корсак (памёр да 1528), потым яго ўдавы. Пазней маёнтак падзялілі паміж сабою сыны Івана: Глеб (у 1551 атрымаў дазвол на заснаванне тут мястэчка і, паводле «Полацкай рэвізіі» 1552, валодаў 14 дварамі мяшчан у Галубічах і 22 сялянскімі дварамі ў навакольнай воласці), Багдан1552 валодаў 29 сялянскімі дварамі) і Фёдар (20 двароў). Агулам маёнтак налічваў 85 двароў.

Пазней Галубічы знаходзілася ва ўладанні сыноў Багдана Корсака — Рыгора і Стэфана. Апошні выдаў сваёй жонцы Настассі Гарабурдзе запіс на 4 тыс. коп грошаў з маёнтку Галубічы. У 1623 яна пакінуў гэтую суму сыну свайго брата Аляксандру Гарабурдзе. Сыны Рыгора Ян і Яўстах выкупілі долю свайго дзядзькі ў Гарабурдаў. Ян Корсак-Галубіцкі 29 ліпеня 1622 зрабіў даравальны запіс мясцовай праваслаўнай царкве, дзе зазначалася, што тут будуць утрымлівацца «законницы набожества греческого веры стародавнее». Яўстах перажыў сваіх дзяцей і пакінуў маёнтак базылянскаму манастыру Святой Тройцы ў Вільні. Сын Яна Рыгор, харунжы полацкі, у 1635 аспрэчыў гэты тэстамент і адабраў палову Галубічаў у манахаў як сваю бацькоўскую спадчыну.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Галубічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 Віленскай губерні. У кан. XVIII ст. ў мястэчку дзейнічала грэка-каталіцкая царква (згарэла ў 1822), у 1843 тут збудавалі новую царкву Міколы Цудатворца. У 2-й пал. XIX — пач. XX стст. у мястэчку існавалі праваслаўная царква, яўрэйскі малітоўны дом, крама, шынок.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Галубічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 Галубічы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 82 двары, на 1992 — 181, на 2006 — 207.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Галубічах працуюць школа, клуб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Падмурак царквы

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік савецкім воінам і партызанам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну[7].
  • Помнік жыхарам Галубічаў і навакольных вёсак, расстраляных нямецка-фашысцкім акупантамі ў 1941—1943 гг.[7]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Hołubicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 113.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  4. Язэп Бунто, Вячаслаў Насевіч. Галубічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 459.
  5. Язэп Бунто, Вячаслаў Насевіч. Галубічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 458.
  6. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага раёна / Гал. рэд. Б. І. Сачанка і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995. С. 443.
  7. 7,0 7,1 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. — С. 19. — 702 с. — 9 500 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]