Гальцы
Jump to navigation
Jump to search
Гальцы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Галец арктычны | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Salvelinus (Richardson, 1836] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Гальцы́ (Salvelinus) — род прахадных і прэснаводных рыб сямейства ласасёвых.
Налічваецца звыш 10 відаў. Пашыраны на ўзбярэжжы Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, у Ладажскім, Анежскім і альпійскіх азёрах, басейне возера Байкал. Найбольш вядомыя: галец арктычны, паліі, кунджа.
Даўжыня да 88 см, маса да 15 кг. Ад ласосяў адрозніваюцца адсутнасдю зубоў на ручцы сашніка і цёмных плям на целе (за выключэннем амерыканскага віду). Кормяцца рыбай і беспазваночнымі.
Аб'екты промыслу.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гальцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.