Галіна Іванаўна Фрэнкель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Галіна Іванаўна Фрэнкель
Дата нараджэння 2 лістапада 1948(1948-11-02) (71 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Уплыў Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў, Тамара Антонаўна Перасадзька і Анатоль Якаўлевіч Міцянін

Галіна Іванаўна Фрэнкель (нар. 2 лістапада 1948, г. Гомель)  — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі І. Д. Белагорцаў — кіраўнік дыпломнага праекта, Т. А. Перасадзька, А. Я. Міцянін). З 1998 года працуе ў Дзяржбудэкспертызе па Гомельскай вобласці.

Член Саюза архітэктараў БССР з 1983 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: Ашчадбанк у г. Добрушы (пабудаваны ў 1995); спальны корпус піянерскага лагера «Лясная казка» ў курортнай зоне н.п. Чонкі (пабудаваны ў 1992); аднакватэрны пяціпакаёвы жылы дом павышанай камфортнасці (1990, пабудаваны ў 1992—1996; у сааўтарстве); селекцыйна-гібрыдны цэнтр у саўгасе «Станькаўскі» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці (1986—1990; у сааўтарстве); жылы пасёлак для селекцыйна-гібрыднага цэнтра ў н.п. Зарэчча Рагачоўскага раёна (19871990, пабудаваны ў 1987; кіраўнік аўтарскага калектыва); няпоўная сярэдняя малакамплектная школа на 9 класаў (54 навучэнцаў) з дзіцячым садам (35 месцаў) у н.п. Старакраснае Рэчыцкага раёна (пачатак будаўніцтва ў 1993; у сааўтарстве); сярэдняя школа на 11 класаў (310 навучэнцаў) у н.п. Саланое Жлобінскага раёна, (праект у 1995; у сааўтарстве); трохпакаёвы аднакватэрны жылы дом «Мацура-3.97» уключаны ў каталог эканамічных сядзібных жылых дамоў (1997, ёсць пабудаваныя ў абласцях).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Френкель Галина Ивановна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.