Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў
Дата нараджэння: 21 сакавіка (3 красавіка) 1911
Месца нараджэння:
Дата смерці: 17 кастрычніка 1996(1996-10-17) (85 гадоў)
Альма-матар:
Месца працы:
Навуковая ступень: кандыдат архітэктуры (1943)

Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў (21 сакавіка (3 красавіка) 1911, г. Барнаул — 17 кастрычніка 1996) — беларускі архітэктар, педагог. Кандыдат архітэктуры (1943), прафесар (1970).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і тапографа і настаўніцы. Скончыў у 1932 годзе Сібірскі інстытут арганізацыі тэрыторыі ў Омску, у 1941 годзе завочна інстытут замежных моў у Маскве, у 19361939 гадах завочна вучыўся у Маскоўскім эканамічным інстытуце. Працаваў па спецыяльнасці ў Якуцку, Барнауле, з 1936 года ў Новасібірску, у 19431945 гадах начальнікам абласнога аддзела па справах архітэктуры. Адначасова выкладаў у тэхнікуме ў Якуцку, на курсах у Барнауле, Новасібірскім філіяле камунальнага інстытута і Сібірскім інжынерна-будаўнічым інстытуце. У канцы 1945 года прызначаны на пасаду начальніка аддзела архітэктуры Смаленскага аблвыканкама. У 19471961 гадах выкладаў у педінстытуце. У Смаленску актыўна займаўся краязнаўствам[1].

3 1956 намеснік дырэктара Інстытута будаўніцтва і архітэктуры АН Беларусі і дацэнт БПІ, з 1966 года рэктар Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, з 1981 года ў Мінскім інстытуце культуры[2].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследчык помнікаў Беларусі, старажытнага Смаленска, архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі. Работы: распрацоўка генпланаў Барнаула, Томска (1939, у сааўтарстве), праектаў гарадскіх пасёлкаў, вёсак, паркаў Якуцкай АССР (19321934), Смаленскай вобласці (19451956) і інш[2].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кніг «Талашкино» (1950), «Архитектурный очерк Смоленска» (1949), «Зодчий Фёдор Конь» (1949), «Смоленск» (у суаўтарстве з Д. Сафінскім, 1952) і шэрагу артыкулаў, апублікаваных у навуковых зборніках, літаратурным альманаху і іншых выданнях[1].

  • Водные ресурсы и некоторые проблемы градостроительства Белорусского Полесья // Проблемы водных ресурсов. Мн., 1981;
  • Районная планировка и региональное расселение. Мн., 1986 (разам з А. Д. Кудзіненкам, В. М. Саламеннікам).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Смоленская область: энциклопедия: в 2т. Т.1. Персоналии.- Смоленск, 2001.- С. 24
  2. 2,0 2,1 Афанасьеў Уладзімір Аляксеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белагорцаў Ігар Дзмітрыевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.