Перайсці да зместу

Галіна Антонаўна Войцік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Галіна Войцік)
Галіна Антонаўна Войцік
Род дзейнасці публіцыстка, філолаг, педагог
Дата нараджэння 1 ліпеня 1927(1927-07-01)
Дата смерці 13 жніўня 2007(2007-08-13) (80 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Антон Іванавіч Войцік
Маці Зоська Верас
Муж Лявон Антонавіч Луцкевіч
Месца працы
Альма-матар

Галіна Антонаўна Войцік, у шлюбе Луцкевіч (лацінкай: Halina Vojcik; 1 ліпеня 1927(1927-07-01)13 жніўня 2007(2007-08-13)) — беларуская педагог, публіцыстка, філолаг, перакладчыца.

Нарадзілася 1 ліпеня 1927 года ў сям’і Антона Войціка (1898—1948), беларускага журналіста і перакладчыка, і Зоські Верас (1892—1991), беларускай пісьменніцы і грамадскай дзяячкі.

Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1950 годзе скончыла Віленскі ўніверсітэт. У 1949—1954 гадах працавала ў Гродзенскім педагагічным інстытуце, у 1954—1957 і 1961—1986 гадах — у Віленскім педагагічным інстытуце.

Магіла Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік (на пярэднім плане) і кенатаф Івана і Антона Луцкевічаў. Могілкі Роса, Вільня

Памерла 13 жніўня 2007 года[1], пахавана на могілках Роса ў Вільні.

Была ў шлюбе з беларускім грамадскім дзеячам Лявонам Луцкевічам (1922—1997), які пахаваны побач на Росах.

Аўтар прац па германістыцы, гістарычных даследаванняў і партрэтаў беларусаў Віленшчыны «Зоська Верас» (1992), «Лявон Луцкевіч» (1999), «Барыс Кіт» (2001), разам з мужам, Лявонам Луцкевічам, — «Аляксандр Коўш», «Аляксандр Уласаў», «Янка Шутовіч», «Пётра Сергіевіч» (усе 2000), «Канстанцін Галкоўскі», «Мар’ян Пецюкевіч» (абедзве 2001), «Адам Станкевіч», «Антон Антановіч» (абедзве 2002). На беларускую мову пераклала з літоўскай кнігу «Па Віліі» Часлава Кудабы (1992), нарыс «Вучыцца жыць» А. Жэмайцітэ (1988).

  1. Памерла Галіна Войцік . Наша Ніва (13 жніўня 2007). Праверана 4 сакавіка 2026.
  • Саламевіч Я. Войцік // ЭГБ у 6 т. Т. 6, кн. ІІ. Мн., 2003.