Перайсці да зместу

Антон Іванавіч Войцік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Іванавіч Войцік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 1948(1948-03-28)
Пахаванне
Жонка Зоська Верас
Дзеці Галіна Антонаўна Войцік
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, рэдактар, перакладчык

Антон Іванавіч Войцік (псеўданім: А.Войніч; 1898, в. Вярэнькі Параф’янаўскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні — 28 сакавіка 1948) — журналіст, рэдактар, перакладчык. Муж Зоські Верас.

З 17 гадоў працаваў рабочым ва Украіне, у рыбалоўнай арцелі ў Саратаве. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. У 1918—1923 гадах — арганізатар спажывецкіх кааператываў у Параф’янаўскай воласці, беларускі агітатар падчас выбарчай кампаніі ў Сойм 1922 года. З 1924 годзе ў Вільні як журналіст, затым рэдактар газеты «Сялянская праўда». Арыштаваны польскай дэфензівай у 1924 годзе пасля выдання 50-га нумару газеты. Віленскім акруговым судом прыгавораны да 2-х гадоў турмы. Сядзеў у Лукішках. У зняволенні перакладаў з рускай і ўкраінскай моваў апавяданні і навукова-папулярныя нарысы, потым апублікаваныя ў часопісе «Заранка». У рукапісе захаваўся пераклад аповесці К. Гамсуна «Голад». У 1930 і 1936 гадах падвяргаўся судоваму праследу як выдавец беларускіх адрыўных календароў. Пасля 2-й сусветнай вайны ў Літоўскай ССР быў кіраўніком рэспубліканскага аддзела Саюздруку. У ЦДА Літвы захоўваюцца 2 судовыя справы Войціка.

Пахаваны на Панарскіх могілках побач з жонкай[1].

Зноскі