Перайсці да зместу

Лявон Антонавіч Луцкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лявон Антонавіч Луцкевіч
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, мемуарыст, пісьменнік, публіцыст
Дата нараджэння 17 сакавіка 1922(1922-03-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 1997(1997-07-28) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Антон Луцкевіч
Маці Зоф’я Абрамовіч[d]
Жонка Галіна Антонаўна Войцік
Альма-матар
Партыя

Лявон Антонавіч Луцкевіч (лацінкай: Lavon Łuckievič; 17 сакавіка 1922(1922-03-17), Вільня, Віленскае ваяводства — 28 ліпеня 1997(1997-07-28), Вільня) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог, мемуарыст[1].

Зоф’я Луцкевічава з Абрамовічаў і Антон Луцкевіч з сынамі Юркам і Лявонам, пачатак 1920-х гг.

Сын беларускага палітыка і грамадскага дзеяча Антона Луцкевіча (1884—1942) і Зоф’і з Абрамовічаў (—1929), брат Юркі Луцкевіча (1920—1992). Скончыў Віленскую беларускую гімназію. У верасні 1939 года, калі бальшавіцкія ўлады арыштавалі бацьку, Антона Луцкевіча, апеку над Лявонам і Юркам узяў беларускі архітэктар і нацыянальны дзеяч Клаўдзій Дуж-Душэўскі (1891—1959).

У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў у Радашковічах і Баранавічах, прымаў удзел у нацыянальным падполлі. Далучыўся да падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. У 1944 годзе ўступіў у Беларускую краёвую абарону. Далучыўся да беларускага дэсантнага батальёну Дальвіц[2].

Арыштаваны савецкай дзяржаўнай бяспекай у Польшчы ў канцы 1945 года. У 1946 годзе асуджаны ў Мінску на судовым працэсе над кіраўніцтвам Беларускай незалежніцкай партыі. Пасля вызвалення жыў у Вільні. У 1988 годзе стварыў віленскае беларускае культурнае таварыства. З канца 1980-х гадоў актыўна падтрымліваў беларускі адраджэнскі рух[1].

У 1993—1995 гадах рэгулярна пісаў пра гісторыю беларусаў Вільні для газетнай старонкі «Беларус Віленшчыны».

Магіла Лявона Луцкевіча і Галіны Войцік (на пярэднім плане) і кенатаф Івана і Антона Луцкевічаў. Могілкі Роса, Вільня

Памёр 28 ліпеня 1997 года ў Вільні, пахаваны на могілках Роса, побач сімвалічныя магілы бацькі і дзядзькі (Іван Луцкевіч).

Быў у шлюбе з педагогам і публіцысткай Галінай Войцік (1927—2007), якая пахавана побач на Росах.

  • Ёрш С. Вяртанне БНП: Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі. Мн.; Слонім, 1998; Антысавецкія рухі.