Галіна Казіміраўна Тычка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Казіміраўна Тычка
Дата нараджэння 11 лістапада 1955(1955-11-11) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнаўца, вучоная
Месца працы
Альма-матар

Галіна Казіміраўна Тычка (Тычко) (11 лістапада 1955, в. Сташулі, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі літаратуразнавец і крытык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла філфак БДУ (1978), працавала настаўніцай у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. З 1979 — гід-перакладчык польскай мовы БМТМ «Спадарожнік» Мінскага абкама камсамола У 1982 паступіла ў завочную аспірантуру БДУ, абараніла кандыдацкую дысертацыю ў 1987. У сакавіку 1986 – была залічана на працу ў штотыднёвік «Літаратура і мастацтва» на пасаду карэспандэнта. З 1993 года – член Саюза беларускіх пісьменнікаў па секцыі літаратурнай крытыкі. З гэтага часу працавала рэдактарам аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя». У 1995 года перайшла працаваць у БДПУ імя М. Танка на пасаду дацэнта кафедры беларускай літаратуры. Тут закончыла дактарантуру (1998—2001), і ў 2003 годзе атрымала навуковую ступень доктара філалагічных навук. З 2002 дацэнт, а потым прафесар кафедры сацыялогіі журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ. У студзені 2005 года атрымала навуковае званне прафесара. З 2006 года — загадчык кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры БДУ культуры і мастацтваў.

Сфера навуковых інтарэсаў — кампаратывістычныя даследаванні працэсаў фармавання новай беларускай літаратуры, даследаванне сучаснага літаратурнага працэсу на Беларусі ў еўрапейскім кантэксце. Мае больш за 150 публікацый навуковага, навукова-папулярнага і метадычнага характару. Выхоўвае дачку. Захапленні — падарожжы, нацыянальная кухня, тэалогія.

Найбольш значныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Тычко Г. К. Старадаўняя беларуская кухня. У сааўтарстве з Э. Зайкоўскім.—Мінск:Ураджай,--1995.—287 с.
  2. Творчасць Янкі Купалы і традыцыі духоўнай рэгіянальнасці ў польскай літаратуры ХІХ—пачатку ХХ стагоддзяў.—Мінск: Тэхнапрынт, 2001.—167 с.
  3. Беларуская літаратура другой паловы ХХ стагоддзя. Літаратура беларускага замежжа / Людзьмі звацца: Падручнік па беларускай мове для ІІІ класа гімназіі для польскіх школ з дадатковым вывучэнннем беларускай мовы.—Orthdruk, Беласток, 2003.—С.46—52, С. 110—117
  4. Гістарычная сімволіка шматэтнічнай Рэчы Паспалітай і яе інтэрпрэтацыя ў польскай і беларускай літаратурах ХІХ—пачатку ХХ ст.—Мовазнаўства. Літаратура. Культуралогія. Фалькларыстыка: ХІІІ Міжнародны з'езд славістаў (Любляна, 2003): Дакл. Бел. Дэлегацыі/ НАН Беларусі. Беларускі камітэт славістаў.—Мн.: Бел. навука, 2003.— С.400—416.
  5. Postsowiecka literatura białoruska w europejskim dialogu międzynarodowym // Sinkova L; Tychko H. Literatury słowiańskie po roku 1989- Nowe zjawiska, tendencje, perspektywy. Tom I. Transformacja. Pod red. Haliny Janaszek-Ivaničkovej.—Warszawa. Dom wydowniczy ELIPSA; 2005.—S.171—179.
  6. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя:біяграфіі пісьменнікаў, бібліяграфія, літаратураная крытыка. Мн., 2008. – 308 с. / У сааўтарстве з Д. Я. Бугаёвым, Н. Б. Рашэтнікавай, Л.Дз. Сіньковай. 200/100
  7. Правы чалавека і сродкі масавай інфармацыі: вуч.-метад. комплекс для студэнтаў Ін-та журналістыкі.—Мінск: БДУ, 2008. —91 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тычка Галіна Казіміраўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 1996. – Т. 16. – С. 84.