Галітоз
Галітоз | |
---|---|
МКХ-10 | R19.6 |
МКХ-9 | 784.99 |
DiseasesDB | 5603 |
MedlinePlus | 003058 |
MeSH | D006209 |
![]() |
Галітоз (лац.: halitus — дыханне) — непрыемны пах з рота праз размнажэнне бактэрый. Ад парушэння пакутуе больш за палову насельніцтва Зямлі.
Папярэджанне
[правіць | правіць зыходнік]Прадухіленню парушэння спрыяе стараннае ачышчэнне ротавай поласці зубной шчоткай некалькі разоў на дзень, прыём травянога настоя (кара дуба, кмен, перцавая мята, аптэчны рамонак і святаяннік) і паласканне ім рота і горла, штодзённае спажыванне варанай, сырой і тушанай гародніны, свежай садавіны і свежавыціснутых сокаў, піццё 6 шклянак чыстай вады ў суткі. Таксама карысна піць мінеральную ваду, як і штодзень піць біфідакефір (прабіётык). Да таго ж, варта адмовіцца ад курэння і спіртавых напояў, смажаных страваў, вырабаў з кансервантамі, араматызатарамі, узмацняльнікамі смаку і фарбавальнікамі, фабрычных ліманадаў і замяняльнікаў смаку.
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Узнікненню парушэння спрыяе дысбактэрыёз, штучныя харчовыя дабаўкі, спажыванне алкаголю і паленне[1].
Зноскі
- ↑ Вольга Шаўко. Свежае дыханне // Краіна здароўя. — 23 студзеня 2010. — № 2 (171). — С. 5.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Галітоз на Вікісховішчы |
---|