Кмен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кмен
Caraway Carum carvi Kerava VI08 H5457 C.jpg
Кмен звычайны.
Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carum L., 1753

Сінонімы
Selinopsis Coss. & Durieu ex Batt. & Trab.
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29609
NCBI  48031
EOL  71049
GRIN  g:2129
IPNI  39776

Кмен[3] (Cárum) — род шматгадовых або двугадовых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae), з якіх найбольш вядомы від кмен звычайны (Carum carvi), які выкарыстоўваецца ў якасці спецый.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Carum carvi - Köhler–s Medizinal-Pflanzen-172.jpg

Травяністая расліна. У культуры найбольш пашыраны кмен звычайны — двухгадовая (ёсць і аднагадовыя сарты) эфіраалейная расліна. У першы год утварае мясісты корань з разеткай прыкаранёвага лісця, з якой на другі год развіваецца гладкае галінастае сцябло, што заканчваецца суквеццем — складаным парасонікам. Плады маюць у сабе 3—7 % эфірнага і 18—20 % тлустага тэхнічнага алею.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі роду растуць ва ўмераным і субтрапічным клімаце Еўропы і Азіі.

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Род налічвае каля 30 відаў[4], некаторыя з іх:

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

У ежу спажываюць маладое сцябло і лісце ў салатах або як прыправу да супоў, спажываюць таксама і карані кмену. Насеннем аздабляюць хлебапякарныя, кандытарскія і лікёра-гарэлачныя вырабы, квашаную капусту. Добра расце на сугліністых, угноеных арганікай глебах. Сеюць насеннем з міжрадкоўем 30 см. У першы год у міжрадкоўях вырошчваюць перамежкавыя культуры. Насенне збіраюць на наступны год.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Кмен у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.357-358
  4. 29 паводле The Plant List: Carum
  5. Звесткі пра род Carum у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 46. — 599 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]