Гамбія (1965—1970)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Гамбія
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: Гімн Гамбіі
< 
 >
1965 — 24 красавіка 1970

Сталіца
Афіцыйная мова англійская
Грашовая адзінка Gambian pound[d]
Насельніцтва
  • 400 865 чал. (1965)

У перыяд з 1965 па 1970 год Гамбія была незалежнай суверэннай дзяржавай на чале з брытанскім манархам Лізаветай II, будучы адным з каралеўстваў Садружнасці.

Краіна атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі ў 1965 годзе ў адпаведнасці з Актам 1964 года, які ператварыў брытанскую каралеўскую калонію і пратэктарат Гамбія ў незалежную суверэнную дзяржаву. Лізавета II заставалася кіраўніком дзяржавы. Канстытуцыйныя функцыі каралевы ў асноўным былі дэлегаваны генерал-губернатару. На гэтай пасадзе знаходзіліся:

  1. Джон Уорбертан Пол (18 лютага 1965 — 9 лютага 1966 г.)
  2. Фарыманг Мамадзі Сінгатэ (9 лютага 1966 — 24 красавіка 1970)

Пасля двух рэферэндумаў 24 красавіка 1970 года Гамбія афіцыйна ператворана ў рэспубліку. Першы рэферэндум 1965 года, на якім прагаласавалі 65,85% «за» і 34,15% «супраць» увядзення прэзідэнцкага праўлення, не змог набраць дзве траціны галасоў, што было неабходна для адабрэння. Другі ў 1970 годзе, калі 70,45% жыхароў Гамбіі прагаласавалі «за» і 29,55% «супраць», апынуўся больш паспяховым. Як вынік Гамбія прыняла новую канстытуцыю, якая адмяніла манархію. Дауда Джавара, прэм’ер-міністр і кіраўнік урада з 1965 года, стаў першым прэзідэнтам краіны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]