Банжул

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Банжул
Banjul
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Акруга
Каардынаты
Заснаваны
1816
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Батэрст
Плошча
  • 12,2 км²
Вышыня цэнтра
0 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 31 356 чал. (2013)
Шчыльнасць
2902 чал./км²
ISO 3166-2
GM-B
Банжул на карце Гамбіі
Банжул (Гамбія)
Банжул

Банжул (англ.: Banjul) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Гамбіі, які знаходзіцца на востраве Банжул, у вусці ракі Гамбія пры ўпадзенні ў Атлантычны акіян. Насельніцтва налічвае каля 35 тыс. чалавек, разам з прыгарадамі 523 тыс. чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад быў заснаваны ў 1816 годзе як ваеннае ўмацаванне і цэнтр гандлю рабамі. Першапачаткова быў названы Батэрстам (англ.: Bathurst) у гонар міністра Вялікабрытаніі па справах калоній Генры Батэрста. 18 лютага 1965 года горад стаў сталіцай незалежнай Гамбіі. У 1973 годзе назва была заменена на сучасную, якая азначае «бамбук».

22 ліпеня 1994 года ў Банжуле адбыўся дзяржаўны пераварот, у гонар якога была пабудавана трыўмфальная арка 22, як вароты ў сталіцу. У наш час у ёй размешчаны тэкстыльны музей.

У горадзе знаходзіцца самы вялікі порт краіны, міжнародны аэрапорт, які з’яўляецца аварыйным портам для амерыканскіх Шатлаў.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Банжула
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 37 39 40 41 41 38 34 33 34 37 36 36 41
Сярэдні максімум, °C 31 32 34 33 32 32 30 29 31 32 32 31 32
Сярэдні мінімум, °C 15 16 17 18 19 23 23 23 23 22 18 16 19
Абсалютны мінімум, °C 7 10 12 12 14 18 21 20 17 16 12 9 7
Норма ападкаў, мм 3 3 0 0 10 58 282 500 310 109 18 3 1 296
Крыніца: [1][2]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. BBC Weather : Banjul
  2. "Average Conditions Banjul, Gambia"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2018. Праверана 11 красавіка 2012. BBC Weather.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]