Ганаш (дэсерт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ганаш, дэсерт)
Аўтарства
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганаш (фр.: ganache), раней таксама сустракалася ганаж — духмяны крэм з шакаладу і свежых вяршкоў, які ўжываюць як начынку для цукерак, пірожных, для ўпрыгожвання дэсертаў.

Ганаш прыдуманы ў кандытарскай Сірадэна (Pâtisserie Siraudin) у 1850 годзе[1].

У залежнасці ад віду ўжытага шакаладу і мэты гатавання ганашу, вар’іруюць і тэмпературу, пры якой яго будуць падаваць. Прапорцыя шакаладу і вяршкоў змяняецца, зыходзячы з пажаданай кансістэнцыі. Звычайна, дзве траціны шакаладу да адной траціны вяршкоў ўжываюць для дэкору тартоў або як аснову для вырабу шакаладных труфеляў, там часам як прапорцыю адзін да аднаго ўжываюць як глазуру. Астуджаны ганаш можна ўзбіць і павялічыць у аб’ёме, што дае гусцейшую тэкстуру. Аднак калі яго астуджваць занадта доўга, то ўзбіць будзе ўжо немагчыма, і ён можа ўзяцца скарынкай. Іншы варыянт ужывання ганашу — выліць у форму і паставіць у прахалоднае месца. Пасля астывання яго можна выняць з формы і нарэзаць як паштэт.

Ганаш можна падаць і з садавіной: клубніцамі або вінаградам, можна і замарозіць[2].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Histoire de la pâtisserie // Agapè: Les centres de formation française aux mètiers de bouche (фр.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2011. Праверана 18 ліпеня 2016.
  2. Шоколадный ганаш с фруктами ко Дню Святого Валентина (руск.).