Гандак
Гандак, Нараяні | |
---|---|
непальск. कालीगण्डकी नदी, хіндзі कालीगण्डकी | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 650[1] км |
Басейн | 44 300[1] км² |
Расход вады | 1 760 ± 0,001 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Дхаўлагіры |
• Каардынаты | 29°00′35″ пн. ш. 83°54′17″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ганг |
• Каардынаты | 25°39′09″ пн. ш. 85°11′04″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ганг → Бенгальскі заліў |
|
|
Краіны | |
![]() |
Га́ндак[1], Нараяні (непальск.: कालीगण्डकी नदी, хіндзі: कालीगण्डकी) — рака ў Непале і Індыі, прыток Ганга, адна з чатырох самых вялікіх рэк Непала.
Даўжыня ракі 650[1] км. Плошча вадазбору 44 300[1] км². Сярэдні расход вады каля 800 м³/с. Бярэ пачатак пад назвай Калі-Гандак ў Гімалаях. Выток Нараяні — зліццё ракі Музтанг-Кхола і рэкі К’югома-Кхола.
Басейн ракі займае цэнтральную частку Непала. Ля вытокаў ракі знаходзіцца каралеўства Мустанг, прымыкае да Тыбета. Рака ўпадае ў Ганг у раёне Патны (Індыя). Гістарычна даліна вядомая як гандлёвы шлях паміж Індыяй і Тыбетам і ў першую чаргу як гандлёвы шлях соллю.
Даліна ракі вядомая таксама тым, што разразае Вялікі Гімалайскі Хрыбет паміж двума высокімі вяршынямі свету — Анапурны і Дхаўлагіры, кожная з якіх вышэй 8000 м, адлегласць паміж вяршынямі — 35 км. Сама ж рака на ўчастку паміж гэтымі гарамі праходзіць на вышыні 2540 м, таму Калігандакская цясніна — самая глыбокая цясніна ў свеце.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гандак // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 108. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)