Гандлёвыя рады (Пінск)
Славутасць | |
Гандлёвыя рады | |
---|---|
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Пінск |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | XVIII стагоддзе |
Дата пабудовы | XVIII стагоддзе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гандлёвыя рады — гістарычны гандлёва-складскі комплекс у Пінску на гандлёвай плошчы (сучасная пл. Леніна), які існаваў у XVIII — першай палове XX ст. Разбураныя ў 1950-я гады.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]У XVIII ст. пабудаваныя два паралельныя драўляныя гандлёвыя рады, якія складаліся з 129 крам і ўтваралі гандлёвую вуліцу. Крамы былі аб'яднаныя слупавымі галерэямі і накрытыя гонтавым дахам, кожная крама мела самастойны ўваход. У пачатку XIX ст. на іх месцы пастаўленыя мураваныя гандлёвыя рады — два паралельныя корпусы (мелі рысы стылю класіцызму) з двухбаковай арыентацыяй крам. Падоўжаныя фасады былі аздоблены аркаднымі галерэямі, тарцы фланкіраваныя папярочнымі аб'ёмамі, кожны з іх уключаў па тры ўзаемазвязаныя крамы. Былі накрытыя двухсхільнымі дахамі. Рытм фасадаў стваралі пралёты аркад і лапаткі паміж імі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гандлёвыя рады (Пінск)