Ганна Іванаўна Глушанкова
| Ганна Іванаўна Глушанкова | |
|---|---|
| руск.: Анна Ивановна Глушенкова | |
| Дата нараджэння | 1 жніўня 1926 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 18 красавіка 2017 (90 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | хімік |
| Навуковая сфера | хімія |
| Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
| Навуковае званне | прафесар |
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Ганна Іванаўна Глушанкова (1 жніўня 1926, Матышава, Руднянскі раён, Валгаградская вобласць — 18 красавіка 2017, Ташкент) — узбекскі хімік, буйны вучоны ў галіне хіміі і тэхналогіі прыродных злучэнняў[1]. Доктар хімічных навук (1972), прафесар (1982), заслужаны дзеяч навукі Узбекістана (1996), акадэмік Акадэміі навук Рэспублікі Узбекістан (2000).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1948 годзе скончыла Сярэднеазіяцкі індустрыяльны інстытут, затым — аспірантуру гэтага інстытута. Абараніла кандыдацкую дысертацыю, пазней — доктарскую. У 2000 годзе была выбрана сапраўдным членам Акадэміі навук Рэспублікі Узбекістан[1].
На працягу сваёй амаль 70-гадовай навукова-педагагічнай дзейнасці плённа працавала на такіх адказных пасадах, як загадчык кафедры Ташкенцкага політэхнічнага інстытута, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, дырэктар Інстытута хіміі раслінных рэчываў акадэміі навук, член прэзідыума акадэміі навук, і ўнесла дастойны ўклад у актуальныя даследаванні ў галіне хіміі і тэхналогіі прыродных злучэнняў, а таксама ў падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў ва Узбекістане[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Вынікі навуковых пошукаў Глушанковай шырока прымяняюцца ў народнай гаспадарцы Узбекістана, асабліва ў баваўнянай прамысловасці. Яе навуковыя працы ў галіне перапрацоўкі баваўнянага валакна і насення бавоўніка, вытворчасці з іх тавараў народнага спажывання і лекавых сродкаў маюць вялікае значэнне для развіцця галін эканомікі краіны[1].
З'яўляецца аўтарам больш за 400 навуковых артыкулаў, кніг і манаграфій, прысвечаных тэарэтычным і практычным пытанням хіміі і тэхналогіі прыродных злучэнняў[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн «Мехнат шухраці», Заслужаны дзеяч навукі Узбекістана[1].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 Ушла из жизни академик Анна Ивановна Глушенкова Архівавана 19 красавіка 2017. (руск.)
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Саратаўскай губерні
- Памерлі 18 красавіка
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Ташкенце
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Валгаградскай вобласці
- Акадэмікі АН Узбекістана
- Хімікі Узбекістана
- Вучоныя Узбекістана
- Выкладчыкі Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта