Перайсці да зместу

Ганна Аляксандраўна Бідная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Аляксандраўна Бідная
Дата нараджэння 29 верасня 1977(1977-09-29) (47 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2009)
Альма-матар

Ганна Аляксандраўна Бідная (нар. 29 верасня 1977) — беларускі вучоны, гісторык, выкладчык. Спецыялістка па гістарычнай думцы Вялікага Княства Літоўскага другой паловы XVI — пачатку XVII стагоддзяў. Кандыдат гістарычных навук (2009)[1].

Нарадзілася 29 верасня 1977 года[1].

Скончыла ў 1999 годзе філалагічны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы па спецыяльнасці «класічныя мовы і антычная літаратура», у 2007 годзе — аспірантуру пры кафедры ўсеагульнай гісторыі ГрДУ імя Я. Купалы. Абараніла ў 2009 годзе кандыдацкую дысертацыю «Генезіс гістарычнай навукі ў Вялікім Княстве Літоўскім і фарміраванне гістарычнай свядомасці грамадства (XVI — пачатак XVII стст.)»[1].

З 1999 года працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы: лабарантка, выкладчыца кафедры класічнай філалогіі, выкладчыца кафедры англійскай філалогіі, выкладчыца кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства, начальніца аддзела па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Вывучае класічную філалогію, неалатыністыку, гістарычныя творы Вялікага Княства Літоўскага XVI — пачатку XVII стагоддзяў, сярэднявечную гістарыяграфію Беларусі[1].

  • Народы и культуры славянского мира Восточной Европы в исторической ретроспективе (Беларусь, Украина, Россия, Польша): [сборник научных статей, посвященный 70-летию профессора, доктора исторических наук Д. В. Карева]. Гродно, 2020.
  • Беларусь, Расія, Украіна: дыялог народаў і культур: зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2013.