Ганна Аляксееўна Перасільд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Аляксееўна Перасільд
Дата нараджэння 20 мая 2009(2009-05-20) (14 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Аляксей Яфімавіч Учыцель
Маці Юлія Сяргееўна Перасільд[d]
Прафесія акцёрка
IMDb ID 8602290
Вонкавыя выявы
Ганна Перасільд у 2023 годзе

Ганна Аляксееўна Перасільд (руск.: Анна Алексеевна Пересильд; нар. 20 мая 2009) — расійская актрыса, дачка актрысы Юліі Перасільд і рэжысёра Аляксея Учыцеля. Шырокую вядомасць атрымала дзякуючы адной з галоўных роляў у серыяле «Слова пацана. Кроў на асфальце» (2023).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 20 мая 2009 года ў Маскве. Маці — актрыса Юлія Перасільд, бацька — рэжысёр Аляксей Учыцель[1][2].

Бацькі былі супраць таго, каб дзяўчынка пачынала кар’еру ў кіно, і нейкі час адхілялі адпаведныя прапановы[3]. Тым не менш у 2018 годзе Перасільд-малодшая атрымала ролю ў фільме Сяргея Макрыцкага «Чарнавік». У 2020 годзе яна знялася ў карціне Наталіі Канчалоўскай «Першы снег»[4][5][6]. У 2022 годзе згуляла галоўную ролю дзяўчынкі-альбіноса Мука ў фільме Ганны Гараян «Тыбра»[7], прычым атрымала за гэтую карціну галоўную жаночую ўзнагароду на кінафестывалі SOL[8][9]. Яе гульню высока ацанілі рэцэнзенты[10].

У 2023 годзе актрыса з’явілася ў серыяле Жоры Крыжоўнікава «Слова пацана. Кроў на асфальце» ў адной з галоўных роляў. Яна згуляла Айгуль[11][12]. Карціна стала адным з самых гучных расійскіх тэлепраектаў 2023 года, а Ганна за кошт гэтага хутка абышла па папулярнасці сваю маці: пра гэта кажуць, у прыватнасці, даныя пошукавіка Яндэкса[13].

Дзяўчынка рана стала аб’ектам цікавасці СМІ як дачка знакамітай маці. Шэраг федэральных тэлеканалаў узяў у яе інтэрв’ю ў 2021 годзе ў Байкануры, калі Юлія Перасільд знаходзілася ў космасе, на здымках фільма «Выклік»[14]. Ганна выканала аднайменную песню, напісаную для фільма. Маці і дачка ўдзельнічалі ў тэлевізійным шоу «Дзве зоркі»[15]. У 2022 годзе ў часопісе «Москва» было апублікавана меркаванне Ганны Перасільд пра асаблівасці сталічнага жыцця[16].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Назва Роля
2018
ф Чарнавік дачка Пятра Мікалаевіча
2021
ф Першы снег Аліса
2022
ф Тыбра Мука
2023 с Слова пацана. Кроў на асфальце Айгуль Ахмерава
2024 с Пяшчота 2 Агата

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Юлия Пересильд: «Бороться за роли и бороться за мужчин бессмысленно». Marie Claire (9 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2017. Праверана 11 верасня 2017.
  2. Юлия Пересильд призналась, что Алексей Учитель — отец её дочерей Архівавана 10 верасня 2017. // cosmo.ru, 9 сентября 2017
  3. «Тяжело». Пересильд озвучила их с Учителем позицию о кинокарьере дочерей. Актриса и режиссер пытались не допустить, чтобы их дети снимались в кино
  4. Старшая дочь Юлии Пересильд и Алексея Учителя получила новую роль в кино
  5. 11-летняя дочь Юлии Пересильд и Алексея Учителя дебютировала в кино
  6. Пересильд и Учитель воссоединились на премьере фильма своей дочери
  7. Дочь Юлии Пересильд стала девочкой-альбиносом в триллере «Тибра». В работе над картиной также приняли участие Юрий Мороз и Виктория Исакова
  8. Фильм «Тибра» получил приз на фестивале SOL в Испании (руск.). КУЛЬТ'ГОРОДА (5 ліпеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2022. Праверана 31 ліпеня 2022.
  9. Пересильд заявила, что у ее дочери все в порядке с головой
  10. «Тибра»: Рецензия Киноафиши
  11. «Есть одна договоренность»: дочь Пересильд и Учителя раскрыла правду об отношениях с родителями после их расставания
  12. Дочь Юлии Пересильд сыграла девочку, пережившую насилие: «Было очень страшно»
  13. В поисковике Яндекса дочь Юлии Пересильд обогнала мать по популярности
  14. «Ты — наш космос»: дочери Юлии Пересильд встретили ее после возвращения на Землю
  15. «Всегда в цене»: юной дочери Пересильд нашли необычную работу
  16. Дочь Пересильд высказалась о москвичах

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]