Ганна Брэская
| Ганна Брэская | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 1901 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | не раней за 1936 |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэтэса |
| Мова твораў | беларуская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
Ганна Брэская (дзявочае Ганна Яфрэмаўна Аўсеенка; 1901, Зялькі, цяпер Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць — пасля 1936) — беларуская паэтка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1901 годзе ў вёсцы Зялькі ў сялянскай сям’і. У 1919—1921 гг. працавала ў Дзісенскім павятовым аддзеле народнай адукацыі. З 1923 года разам з мужам, педагогам і мастаком Сямёнам Брэскім (пазней рэпрэсаваным) жыла ў Полацку, гадавала сына, займалася творчай дзейнасцю. У сакавіку 1925 года ўступіла ў Полацкую філію «Маладняка». У 1930-я гг. магчыма працавала на адной з полацкіх фабрык.
Пасля паўторнага арышту мужа ў 1936 г. біяграфічныя звесткі адсутнічаюць. Дата смерці і месца пахавання невядомыя[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкавалася ў часопісах «Беларуская работніца і сялянка», «Маладняк», газеце «Полоцкий пахарь» (пазней — «Чырвоная Полаччына»), літаратурных альманахах «Наддзьвіньне» (1926), «Росквіт» (1927), «Зарніцы» (1928). Пазней падборкі вершаў друкаваліся таксама ў газеце «Голас Радзімы», часопісах «Дзеяслоў», «Роднае слова», паэтычнай анталогіі «Краса і сіла» (Мінск, 2003). У 2000 г. выйшла кніга паэзіі «Настурцыі»[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Брэская Ганна – Белліт (8 ліпеня 2023). Праверана 22 ліпеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Жыбуль. Замужам за «антысавецкім агітатарам» штрыхі да жыццяпісу Ганны Брэскай Архівавана 16 чэрвеня 2022. // Роднае слова 2011/12