Ганна Данілаўна Каліва
| Ганна Данілаўна Каліва | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 25 ліпеня 1915 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 сакавіка 1998 (82 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Узнагароды і прэміі | |
Ганна Данілаўна Каліва (25 ліпеня 1915, Каменка, Горацкі раён, БССР — 1 сакавіка 1998, Каменка, Горацкі раён, Беларусь) — Герой Сацыялістычнай Працы (1960), Заслужаны механізатар БССР (1963), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1967), дэлегат Трэцяга Усесаюзнага з’езда калгаснікаў (1969).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ганна Каліва нарадзілася ў вёсцы Каменка Горацкага раёна ў 1915 годзе.
У 1938 годзе скончыла курсы трактарыстаў у Мсціславе. З 1939 года працавала трактарысткай у Ленінскай МТС Горацкага раёна. У 1940 г. была ўдзельніцай Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве. У час Вялікай Айчыннай вайны працавала механізатарам у эвакуацыі.
Пасля вайны скончыла курсы механізатараў пры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і ўзначаліла ў Горацкай МТС адну з першых у Беларусі дзявочых трактарных брыгад. У 1950—1970 гадах працавала ў Горацкай МТС, калгасах «Советская Беларусь» і «50 гадоў БССР» брыгадзірам трактарнай брыгады.
У тыя гады існаваў пагектарны догляд трактароў, машыны ставілі на рамонт пасля пэўнай колькасці апрацаваных гектараў зямлі, але Ганна Данілаўна прапанавала ўзяць за аснову колькасць выкарыстанага трактарам гаручага і фактычную працу. Гэта давала вялікую эканомію. Свае прапановы і працоўны досвед яна абагульніла ў брашуры «Даўгавечнасць машын — справа механізатараў», якую выдалі ў Мінску. Брашуру ацанілі не толькі механізатары, але і навукоўцы.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1960 годзе. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967 гадах. Заслужаны механізатар БССР (1963). З 1970 года — на пенсіі. Памерла 1 сакавіка 1998 года ў вёсцы Каменка Горацкага раёна.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Серп і Молат»
- Ордэн Леніна (1960)
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1978)
- медалі ВДНГ СССР
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У яе гонар на алеі Герояў Савецкага Саюза і Сацыялістычнай Працы ў Горках усталяваны памятны знак.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Каліва, Г. Д. Даўгавечнасць машын — справа механізатараў / Г. Д. Каліва — Мн.: Ураджай, 1964. 44 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Алиева, Л. Хозяйка техники / Л. Алиева // Стахановцы полей: к пятидесятилетию стахановского движения : [сборник]. — Москва : Агропромиздат, 1985. — С. 214—226.
- Каліва, Ганна Данілаўна // Беларуская ССР: кароткая энцыклапедыя: у 5-і т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 273.
- Каліва, Ганна Данілаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. — Мінск, 1996. — С. 542.
- Каливо, Анна Даниловна // Гордость и слава Могилевщины: Герои Социалистического Труда. — Могилев, 2005. — С. 48.
- Каливо, Анна Даниловна: [бригадир женской тракторной бригады, Герой Социалистического Труда] // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического труда: биографический справочник / составители И. Н. Кулан [и др.]. — Минск : БелЭН, 2014. — С.106.
- Капустин, А. Девиз — мастерство / А. Капустин // Дела их золотом горят: очерки / составители: В. П. Бербего, И. И. Гаврилов. — Мінск, 1976. — С.127-133.
- Лившиц, В. Каливо Анна Даниловна / Владимир Лившиц // Лившиц, В. Гордость и слава Горецкой земли: в 3-х книгах / Владимир Лившиц. — Горки, 2015. — Книга 3: Герои Социалистического Труда, заслуженные работники народного хозяйства, культуры, художники и писатели. — С. 11.
- Ракітны, М. Глыбокі след / М. Ракітны // Беларусь. — 1963. — № 6. — С. 19-20.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лившиц, В. М. Решила стать трактористкой, насмотревшись советских фильмов: [о Герое Социалистического Труда Каливо Анне Даниловне] / Владимир Лившиц // Узгорак. — 2015. — 30 ліпеня. — С. 7.
- Асобы
- Нарадзіліся 25 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Горацкім павеце
- Памерлі 1 сакавіка
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў Горацкім раёне
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Нарадзіліся ў Горацкім раёне
- Механізатары
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання