Ганна Уладзіміраўна Крофта
Ганна Уладзіміраўна Крофта | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1986 (37 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Мова твораў | беларуская |
Прэміі |
Залаты апостраф (2005) |
Га́нна Уладзіміраўна Крофта (у дзявоцтве Аўчы́ннікава; нар. 20 кастрычніка 1986, Гродна) — беларуская паэтка і перакладчыца. Кандыдат філалагічных навук.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 20 кастрычніка 1986 года ў Гродне. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, вучылася ў аспірантуры гэтага ж універсітэта. У 2014 годзе абараніла дысертацыю на тэму «Словаўтваральная семантыка і структура агентываў ва ўсходнеславянскіх і польскай мовах». Працуе дацэнтам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы[1].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар публікацый у часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», газеце «Наша Ніва», калектыўных зборніках.
У 2014 годзе пераклала на беларускую мову для Gods Tower песню Лэслі Найфа «Людзі на балоце».
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- 2011 — «Ад зачыненай брамы», зборнік паэзіі
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
У 2005 годзе стала лаўрэаткай літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «дэбют»[2]
Зноскі
- ↑ Крофта Ганна Уладзіміраўна Архівавана 12 красавіка 2021.
- ↑ Літаратурная прэмія «Залаты апостраф»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 20 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэтэсы Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Кандыдаты філалагічных навук