Ганна Тарасаўна Анішчук
| Ганна Тарасаўна Анішчук | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
8 студзеня 1957[1] (69 гадоў) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Ганна Тарасаўна Анішчук (нар. 8 студзеня 1957, в. Млынавэ Ратнэўскага раёна Валынскай вобласці, Украіна) — беларускі настаўнік і палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Кіеўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, настаўнік гісторыі, грамадазнаўства.
Працоўную дзейнасць пачала настаўніцай гісторыі Канышчанскай васьмігадовай школы ва Украіне. Працавала настаўніцай гісторыі Выдраніцкай сярэдняй школы, загадчыкам музея ў сяле Картэлісы Ратнэўскага раёна, старшым навуковым супрацоўнікам навукова-экспазіцыйнага аддзела мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Была настаўнікам гісторыі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, дырэктарам сярэдняй школы № 11 горада Брэста. Займала пасаду дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 6 г. Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава».
Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г http://house.gov.by/index.php/,5525,18183,,,0,,,0.html
- ↑ сегодня, СБ-Беларусь. Публикуем полный список делегатов Всебелорусского народного собрания (руск.). www.sb.by (19 красавіка 2024). Праверана 29 снежня 2024.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва
- Нарадзіліся 8 студзеня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Валынскай вобласці
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання