Ганс Аспергер
| Ганс Аспергер | |
|---|---|
| ням.: Hans Asperger | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | ням.: Johann Hans Friedrich Karl Asperger |
| Род дзейнасці | псіхіятр, выкладчык універсітэта, педыятр, урач |
| Дата нараджэння | 18 лютага 1906[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 21 кастрычніка 1980[1][2] (74 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Веравызнанне | рыма-каталік[d] |
| Дзеці | Maria Asperger-Felder[d] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у |
|
| Узнагароды і прэміі | |
Ганс Аспергер (ням.: Hans Asperger; 18 лютага 1906 — 21 кастрычніка 1980) — аўстрыйскі педыятр і псіхіятр, імем якога названы сіндром Аспергера.
Ганс Аспергер нарадзіўся на ферме пад Венай, быў старэйшым з трох братоў (сярэдні памёр неўзабаве пасля нараджэння, малодшы забіты на Усходнім фронце). Рос замкнёным дзіцем, у раннім узросце праяўляў талент да моў. У 1920-я гады ўдзельнічаў у моладзевых рухах. Пасля заканчэння гімназіі вывучаў медыцыну ў Вене. Абараніў доктарскую дысертацыю ў 1931 г. і ўладкаваўся асістэнтам у дзіцячую клініку Венскага ўніверсітэта, дзе з 1932 г. кіраваў лячэбна-педагагічным аддзяленнем. Адной з яго пацыентак была будучая пісьменніца Эльфрыдэ Елінэк.
У 1934 г. пераехаў у Лейпцыг, дзе працаваў у псіхіятрычнай бальніцы. Ажаніўся ў 1935 г. з Ханнай Кальман, якая нарадзіла яму пецярых дзяцей.
У 1944 г. Аспергер апублікаваў першае апісанне пазней названага ў яго гонар сіндрому, які ён называў «аўтыстычнай псіхапатыяй». У тым жа годзе атрымаў пастаяннае месца ў Венскім універсітэце, дзе на працягу дваццаці гадоў займаў кафедру педыятрыі, а ў 1946 г. стаў дырэктарам венскай дзіцячай клінікі. Таксама працаваў у Інсбруку, пачынаючы з 1964 года, узначальваў так званую Дзіцячую вёску SOS-Kinderdorf ў Хінтэрбруле. Аспергер не спыняў працы да канца жыцця і за шэсць дзён да смерці яшчэ чытаў лекцыі.
Зноскі
- 1 2 Hans Asperger // Who Named It? — 1994. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Hans Asperger // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 10 чэрвеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Lorna Wing: Asperger's syndrome: a clinical account. In: PsycholMed 11 (1981) 115—129