Эльфрыдэ Елінек

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Эльфрыдэ Елінэк)
Jump to navigation Jump to search
Эльфрыдэ Елінек
Elfriede jelinek 2004 small.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

20 кастрычніка 1946(1946-10-20)[1][2][3][4] (71 год)

Месца нараджэння:

Мюрццушлаг[d], Штырыя[5]

Грамадзянства:

Flag of Austria.svg Аўстрыя

Альма-матар:

Konservatorium Wien[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменніца, драматург, сцэнарыст, паэтэса, перакладчыца, раманіст

Мова твораў:

нямецкая мова[6]

Узнагароды:
elfriedejelinek.com
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Эльфрыдэ Елінек (ням.: Elfriede Jelinek; нар. 20 кастрычніка 1946) — аўстрыйская пісьменніца і драматург яўрэйскага паходжання, якая піша пераважна на феміністычныя тэмы.

Нарадзілася Елінек у аўстрыйскім горадзе Мюрцушлаг, яе бацька, яўрэй, паходзіць з Чэхіі, а маці — з Вены. Елінэк атрымала музычную адукацыю ў Венскай кансерваторыі. Яе літаратурны дэбют адбыўся ў 1967 годзе, калі яна выдала сваю першую кнігу паэзіі. Елінэк піша прозу, вершы і п'есы. Паводле рамана Елінек «Піяністка» рэжысёр Міхаэль Ханэке зняў фільм, які атрымаў Гран-пры на Канскім кінафестывалі 2001 г. Сярод іншых твораў пісьменніцы — раманы «Пажада» (Lust) і «Каханкі» (Die Liebhaberinnen). У 2004 годзе Елінэк атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры «за музычныя плыні галасоў і контар-галасоў у яе раманах і п'есах, якія з выключнай моўнай стараннасцю дэманструюць абсурднасць грамадскіх клішэ і іх прыгнятальную сілу». Асноўныя тэмы яе творчасці: жаночая сексуальнасць, вайна паміж жанчынай і мужчынам.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119001802 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Elfriede Jelinek // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Elfriede Jelinek // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Elfriede Jelinek // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119001802 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  6. 6,0 6,1 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb120252416 Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]