Перайсці да зместу

Ганчарная слабада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная мясцовасць у Маскве
Ганчарная слабада
Храм Успення Прасвятой Багародзіцы ў Ганчарах
Храм Успення Прасвятой Багародзіцы ў Ганчарах
Гісторыя
Першая згадка XVI стагоддзе
Іншыя назвы не
Размяшчэнне
Акруга ЦАА
Акруга ЦАА
Раёны Таганскі
Станцыі метро Таганская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганчарная слабада (руск.: Гончарная слобода) — гістарычнае паселішча на тэрыторыі сучаснай Масквы, знаходзілася на левым беразе ракі Яўзы, побач з яе вусцем, на Таганскім узгоркуЗаяўззі). З’явілася ў XVI стагоддзі, асноўную масу жыхароў складалі ганчары (адгэтуль і тапонім). Сюды пераселены ганчары і кафляры, паланёныя на тэрыторыі Беларусі ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў.

Ганчарная слабада з’яўляецца адной з найстарэйшых у Земляным горадзе. Калі верыць летапісам, першыя паселішчы ў гэтых месцах размяшчаліся побач з цяперашняй Ганчарнай вуліцай, а ўжо да канца XII стагоддзі перасунуліся на тэрыторыю Крамля[1]. Упершыню згадваецца ў 1547 годзе[2]. У XVI стагоддзі, каб прадухіліць небяспеку пажару, ганчары былі выгнаны за Яўзу, на Швівую (у тыя часы — Вашывую) горку. Упершыню ганчарныя майстэрскія былі адкрыты і даследаваны ў 1947—1948 гадах, у час капання катлавана вышыннага будынка на Кацельніцкай набярэжнай, які закрывае стромкі ўздым на Швівую горку[1]. Ганчарная слабада была месцам пасялення ганчароў, цагельнікаў і кафляроў у XVI—XVII стст. У 1638 годзе налічвала 57 двароў[2].

Сюды пераселены ганчары і кафляры, паланёныя на тэрыторыі Беларусі ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. У 1667 годзе на жыхарства ў слабаду пераведзены беларускія кафляры з Уваскрасенскага манастыра на Істры. Яны ўвайшлі ў штат «дварцовых» майстроў. У 1679 годзе налічвала 89 двароў. Пасля пасялення беларускіх майстроў ганчарная вытворчасць тут паднялася да ўзроўню мануфактуры: з’явіліся вытворчыя будынкі з саматужным абсталяваннем, аформіўся падзел працы (абпальшчыкі, цагельнікі, чорнарабочыя — «ярыжныя» і г.д.). Беларускія майстры прынеслі ў Маскву вытворчасць паліхромнай кафлі і керамічнай скульптуры. Сярод іх прац у Маскве аздобы Круціцкага падворка[ru], цэркваў Рыгора Неакесарыйскага[ru], Успення ў Ганчарах, Верхаспаскага сабора ў Крамлі і інш. У 1672 частка беларускіх майстроў з Ганчарнай слабады пераведзена ў наваствораную Мяшчанскую слабаду[2].

Акрамя ганчароў, тут сяліліся кавалі-збройнікі — іх пахаванні былі знойдзены пры рэстаўрацыі храма Мікіты Мучаніка. Цяперашні храм пабудаваны пры Фёдары Іяанавічы на месцы драўлянай царквы, пабудаванай яшчэ Іванам III.

Назва слабады дайшла да нас у назвах Ганчарнай вуліцы, Ганчарных завулкаў і Ганчарнай набярэжнай, а таксама царквы Успення ў Ганчарах і палаты XVII стагоддзя. Пачынаючы з XVIII стагоддзя, калі знікла слабадская арганізацыя, тэрыторыя Ганчарнай слабады стала забудоўвацца дваранскімі сядзібамі і дамамі купцоў, якія вызнавалі стараверства[3].

У наш час на Ганчарнай набярэжнай існуе памятны знак з гадзіннікам, які нагадвае пра Ганчарную слабаду, што існавала ў гэтай мясцовасці. Лічыцца, што лічбы на знаку азначаюць, што апошнія рэшткі заснаванай у XVI стагоддзі слабады былі страчаны ў XX стагоддзі. Пастаўлены знак побач з Вялікім Краснахолмскім мостам, на рагу Ганчарнай набярэжнай і Ганчарнага праезда[4].

Зноскі

  1. а б Рабинович М. Г., Гончарная слобода в Москве в XVI—XVIII вв., в книге: Материалы и исследования по археологии СССР, в. 7, М., 1947
  2. а б в ЭнцВКЛ 2005.
  3. Гончарная слобода // Москва: Энциклопедия / гл. ред. С. О. Шмидт; сост.: М. И. Андреев, В. М. Карев. — М. : Большая российская энциклопедия, 1997. — 976 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-277-3.
  4. Моспрогулка: Гончарная слобода