Гарадскі палац (Нясвіж)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Існаваў у XVIII ст. ў Нясвіжы. Быў пабудаваны ў стылі барока.

Мураваны двухпавярховы накрыты дахоўкай квадратны ў плане будынак з унутраным дваром. Сцены былі дэкарыраваны драўлянымі разнымі карнізамі. Фасады на другім паверсе аздабляла драўляная галерэя. На першым паверсе было адзінаццаць жылых пакояў, два алькежы, две кухні, две гасцёўні, чатыры каморы, тры скляпы, аздобленая размалёўкай капліца, кардэгарда, стайня, карэтная майстэрня, вялікі манеж з галерэяй у верхняй частцы памяшкання. На другім паверсе анфіладнай планіроўкі былі парадная зала і пяць пакояў. У інтэр'ерах памяшканняў — печы, аздобленыя кафляй і фаянсавымі пліткамі, палатняныя і скураныя шпалеры ў разных пазалочаных рамах з маляўнічымі арнаментальнымі і расліннымі выявамі, архітэктурнымі сюжэтамі, вазамі, гістарычнымі сцэнамі, партрэтамі гістарычных асоб. Парадная зала і адзін з пакояў мелі скляпеністыя ляпныя столі з люстрамі і скульптурнымі пазалочанымі выявамі.

Палац не збярогся, вядомы паводле інвентару 1760-х гадоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]