Перайсці да зместу

Гарантала (народ)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарантала
(Hulandalo)
Фота канца XIX - пачатку XX ст.
Агульная колькасць 1 081 000 ў Інданезіі (2014 г.)
Рэгіёны пражывання Інданезія
Мова гарантала
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы мінахасы, вісая, мангандоу

Гаранта́ла (саманазва Hulandalo) — аўстранезійскі народ, карэнныя насельнікі поўначы вострава Сулавесі ў Інданезіі. Агульная колькасць (2014 г.) - 1 081 000 чал.[1]

Гісторыя

Паводле лінгвістычных данных[2], гарантала маюць супольнае паходжанне з аўстранезійскімі народамі Філіпінскіх астравоў і Паўночнага Сулавесі. Паводле легенд, першае дзяржаўнае ўтварэнне гарантала ўзнікла ў пачатку 2 тысячагоддзя н. э. Да 1525 г., калі на поўнач Сулавесі прыбылі партугальцы, сярод іх шырока распаўсюджваўся іслам, землі гарантала былі падзелены паміж мусульманскімі дзяржавамі Гарантала, Лімбота, Сувава, Баалема, Атынгола[3]. Яны складалі ваенна-палітычны саюз, які к канцу XIX ст. трапіў у поўную каланіяльную залежнасць ад Нідэрландаў. У 1950 г. землі гарантала былі далучаны да Інданезіі. У 2001 г. была сфарміравана асобная правінцыя Гарантала.

Асаблівасці культуры

Асноўным традыцыйным заняткам гарантала здаўна з'яўлялася земляробства. Важную ролю адыгрывалі лясная гаспадарка і рыбалоўства. Рамяство і жывёлагадоўля мелі другасны характар.

Асноўны тып паселішча — вёска. Традыцыйныя хаціны-дулахупа[4] мелі каркасную канструкцыю, будаваліся на па́лях. Хаціна падзялялася на некалькі памяшканняў. Да ўвахода вялі дзве лесвіцы. Традыцыйная вопратка рознакаляровая, прычым кожны колер мае свой сімвалічны аспект.

У мінулым былі распаўсюджаны вялікія пашыраныя сем'і, якія маглі весці супольную земляробчую гаспадарку ў горных раёнах з цяжкай для апрацоўкі глебай. Старэйшыя бацька і маці лічыліся галоўнымі гаспадарамі, што адлюстравана ў мове гарантала[5]. У ёй не прыняты розныя інтымныя формы зваротаў да бацькоў і старэйшых блізкіх сваякоў.

Гарантала славяцца развітай музычнай культурай[6]. Заканчэнне рамадана скончваецца тамбілатохесвятам агменяў[7], якія запальваюць вакол мячэцяў і ў паселішчах.

Мова

Родная мова гарантала мае аўстранезійскае паходжанне. У нашы дні ў пісьмовасці выкарыстоўваецца лацінка. Аднак выкарыстанне мовы звычайна адбываецца ў паўседзённым жыцці. У школьнай адукацыі, сродках масавай інфармацыі, афіцыйных дакументах звычайна ўжываецца інданезійская мова.

Рэлігія

Абсалютная большасць вернікаў — мусульмане-суніты.

Зноскі