Паўночны Сулавесі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Паўночны Сулавесі
індан.: Sulawesi Utara
Сцяг Coat of arms of North Sulawesi.svg
Сцяг Герб[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Манада
Дата ўтварэння 14 жніўня 1959
Губернатар Olly Dondokambey[d]
Афіцыйныя мовы інданезійская мова
Насельніцтва 2 382 941 (2 014)
Нацыянальны склад мінахасы (30%), мангандоу (11,3%), сангірцы (19,8%%), кітайцы (3%)
Канфесійны склад Іслам (30,9%), пратэстантызм (63,6%), каталіцызм (4,4%)
Плошча 13 851,64 км²
Вышыня
над узроўнем мора
886 м
North Sulawesi in Indonesia.svg
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 ID-SA
Паштовыя індэксы 90xxx, 91xxx, 92xxx
Код аўтам. нумароў DL і DB
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Паўночны Сулавесі на Вікісховішчы
Дэвіз Si Tou Timou Tumou Tou (Сэнс твайго жыцця ў карысці іншых)

Паўночны Сулаве́сі (індан.: Sulawesi Utara) — правінцыя на поўначым захадзе вострава Сулавесі ў Інданезіі. Плошча - 13 851,64 км². Насельніцтва (2014 г.) - 2 382 941 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Манада.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Правінцыя Паўночны Сулавесі размешчана на паўвостраве, акружаным морам Сулавесі і залівам Таміні. Для яго характэрны пагорыстыя і горныя ландшафты вулканічнага паходжання. Тут шмат імклівых рэк і адносна невялікіх азёр. На схілах гор захаваліся першародныя лясы. На поўначы і паўночным захадзе правінцыі знаходзяцца ланцугі астравоў вулканічнага і каралавага паходжання з багатай фаўнай падводных рыфаў.

Клімат субэкватарыяльны пасатны. З лістапада да мая цягнецца сезон мусонаў. Сярэднія тэмпературы на ўзбярэжжы вагаюцца ад 25 °C да 28 °C. Пры ўздыме наверх у гарах тэмпература паніжаецца на 1 °C кожныя 200 м.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыйнымі галінамі эканомікі Паўночнага Сулавесі з'яўляюцца сельская гаспадарка, гандаль і рыбалоўства. У сельскай гаспадарцы дамінуюць такія таварныя культуры, як кава, бульба, кукуруза і какосавая пальма. Бульба з Паўночнага Сулавесі добра вядома сваёй якасцю ў іншых землях Інданезіі. Прамысловасць заснавана на перапрацоўцы нафты, вытворчасці харчу, будаўнічых матэрыялаў, дэталяў для радыёапаратуры, мэблі, здабычы золата. Імкліва развіваецца турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]