Гараўскія герба «Кораб»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гараўскія
Кораб
Кораб
Губерні, у РК якіх занесены род Мінская
Родапачынальнік Іван Гракала-Гараўскі
Падданства Вялікае Княства Літоўскае
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гараўскія — вялікалітоўскі арыстакратычны род.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле падання, род польскага паходжання, першы з іх — Іван Гракала-Гараўскі, за службу падчас войнаў са шведамі і туркамі атрымаў ад Жыгімонта Вазы маёнткі. Род занесены ў VI частку радаводай кнігі Мінскай губерні[1].

Паводле Яўгена Глінскага і Юрыя Снапкоўскага, якія распрацоўвалі радавод Гараўскіх, апублікаваны ў «Гербоўніку беларускай шляхты» (т. 4, 2016), большасць звестак пра гераічных і заслужаных продкаў роду — фальсіфікацыі. Імаверны радавод пачынаецца ад Людвіка, які жыў у сярэдзіне XVIII стагоддзя. Шматлікія нашчадкі Людвіка пазней жылі ў розных месцах Ігуменскага павета. Галіна, з якой паходзяць тры браты-мастакі мела маёнткі паблізу Брадца і Барацічаў — у Наборках, Астроўках і Уборках (цяпер не існуе, урочышча за 2 км на паўночны ўсход ад Падкаменя). Гэтыя Гараўскія былі пароднены з мясцовымі шляхецкімі радамі Туміловічаў, Усціновічаў, Станкевічаў, Кудрэвічаў, Пятровічаў і іншымі.[2]

Многія з гэтай галіны Гараўскіх былі ахрышчаны ва ўніяцкай царкве ў Брадцы. Дзед братоў-мастакоў — Францішак Гараўскі, пахаваны на могілках у Брадцы.[2]

Бацьку мастакоў — Галірыю належала 200 га спадчынных уладанняў[3].

Найбольш вядомыя[правіць | правіць зыходнік]

Браты-мастакі Гараўскія герба «Кораб»[4]:

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. ЭСБЭ 1890—1907.
  2. а б Юркевіч 2023.
  3. РГИА. ― Ф. 1343. ― Оп. 19. ― Д. 3065 ; РГВИА. ― Ф. 400. ― Оп. 12. ― Д. 18689 (1893)
  4. БС. Т. 5 1982, с. 158.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]