Перайсці да зместу

Чырвоны Араты (Бярэзінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Чырвоны Араты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 4 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1715
Паштовыя індэксы
223328
Аўтамабільны код
5
СААТА
6204823052
Чырвоны Араты (Беларусь)
Чырвоны Араты
Чырвоны Араты
Чырвоны Араты (Мінская вобласць)
Чырвоны Араты
Чырвоны Араты

Чырво́ны Ара́ты[1] (трансліт.: Čyrvony Araty, руск.: Чирвоный Аратый) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавета.

Знаходзіцца за 33 км на поўдзень ад горада Беразіно, за 140 км ад Мінска, каля ракі Бярэзіна (прыток Дняпра).

Бліжэйшая вёска — Міраслаўка, знаходзіцца на паўночны захад за 1,4 км ад цэнтра Чырвонага Аратага.

За 24 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Тачанка на лініі Асіповічы — Магілёў.

Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Згадваецца ў 1560 годзе як вёска ў Свіслацкай воласці ВКЛ[2]. У 1670 годзе згадваецца як фальварак Баратычы ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3]. Паводле перапісу 1897 года маёнтак меў 2 двары, 26 жыхароў, піцейную ўстанову.

Да 1920-х гадоў — маёнтак Барацічы[4], уласнасць памешчыка М. Шэмета[ru].

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Уперад». На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 1 вясковец. У 1980 годзе ў складзе калгаса «Беразіно» (цэнтр — в. Брадзец).

Да 21 снежня 2007 года вёска ўваходзіла ў склад Брадзецкага сельсавета[5]. З 2007 па 2013 год у складзе Сялібскага сельсавета[6].

  • 2008 год — 14 гаспадарак, 22 жыхары
  • 1897 год — 2 двары, 26 жыхароў
  • 1917 год — 6 гаспадарак, 35 жыхароў
  • 1926 год — 2 двары, 5 жыхароў
  • 1960 год — 91 жыхар
  • 2003 год — 17 гаспадарак, 22 жыхары

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. НГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 7, с. 178
  3. LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
  4. Сустракаюцца таксама варыянты Бяра́цічы (мн.), Біра́цічы (мн.)
  5. «Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 Архівавана 14 чэрвеня 2021. (руск.)
  6. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)