Гара Маат

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Маат
Згенераваны на кампутары малюнак гары Маат. Маштаб па вертыкалі ў 22,5 разоў большы, чым па гарызанталі
Згенераваны на кампутары малюнак гары Маат. Маштаб па вертыкалі ў 22,5 разоў большы, чым па гарызанталі
Вышыня вяршыні

8800[1] м

Маат (лац.: Maat mons) — самы высокі венерыянскі вулкан і другая паводле вышыні вяршыня Венеры. Названы ў гонар старажытнаегіпецкай багіні праўды і справядлівасці Маат. Размешчаны ў вобласці Атлы паблізу гор Узы і Ангвуці, каардынаты цэнтра — 0° 30' Пн. Ш., 194° 36' У. Д.[2]

Гара Маат узвышаецца амаль на 5 км над ваколіцамі[3] і на 8,8 км[1] (паводле іншых дадзеных, 8,3 км[4][5]) над сярэднім узроўнем паверхні Венеры. Гэта робіць яе другой паводле вышыні вяршыняй планеты пасля гор Максвела (якія вышэй за яе больш чым на 1 км)[6], і самым высокім на планеце вулканам. Атмасферны ціск на вяршыні гары Маат на 40 % ніжэй, чым на сярэднім узроўні паверхні, і складае 55 бар[4].

З дапамогай касмічнага апарата «Магелан» былі атрыманы выявы вулкана. Шэраг дадзеных гавораць пра тое, што вулкан быў актыўны параўнальна нядаўна[4].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Лазарев Е. Н. Карта рельефа Венеры. Государственный астрономический институт им. П. К. Штернберга (2012). — (отсчёт высот от уровня 6051,8 км). Праверана 28 кастрычніка 2013.
  2. Maat Mons (англ.) . Gazetteer of Planetary Nomenclature. International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN) (2006-10-01). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2013. Праверана 4 ліпеня 2013.
  3. PIA00106: Venus - 3D Perspective View of Maat Mons. Planetary Photojournal. Jet Propulsion Lab (1996-08-01). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2013. Праверана 4 ліпеня 2013.
  4. 4,0 4,1 4,2 Robinson C. A., Thornhill G. D., Parfitt E. A. (1995). "Large-scale volcanic activity at Maat Mons: Can this explain fluctuations in atmospheric chemistry observed by Pioneer Venus?". Journal of Geophysical Research 100 (E6): 11755–11763. doi:10.1029/95JE00147. Bibcode1995JGR...10011755R. 
  5. Пералічылі ад ўмоўнай сферы радыусам 6051,0 км на 6051,8 км (сучаснае значэнне сярэдняга радыусу Венеры))
  6. Kaula W. M., Bindschadler D. L., Grimm R. E., Smrekar S. E., Roberts K. M. (1992). "Styles of deformation in Ishtar Terra and their implications". Journal of Geophysical Research 97 (E10): 16085–16120. doi:10.1029/92JE01643. Bibcode1992JGR....9716085K.