Зямля Іштар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тапаграфія Зямлі Іштар

Зямля Іштар — адзін з двух асноўных горных рэгіёнаў планеты Венера. Іштар з'яўляецца меншай з двух «кантынентаў» і размешчана побач з паўночным полюсам планеты. Названа ў гонар шумера-акадскай багіні Іштар.

Плошча зямлі Іштар прыблізна параўнальная з плошчай Аўстраліі ці кантынентальнай часткі ЗША. На ўсходзе знаходзіцца горны хрыбет, які атрымаў назву горы Максвела, чыя вышыня складае прыблізна 11 км. Для параўнання, найвышэйшая гара на Зямлі Эверэст узвышаецца на 8,8 км над узроўнем мора. На адным краю хрыбта знаходзіцца запоўнены лавай ударны кратар дыяметрам 100 км.

Зямлю Іштар апраўляюць чатыры галоўныя горныя ланцугі Венеры: горы Максвела на ўсходзе, горы Фрэя на поўначы, горы Акна на захадзе і горы Дану на поўдні. Такім чынам, атрымліваецца нізкі ўчастак паверхні, які атрымаў назву плато Лакшмі, якое, у сваю чаргу, было названа ў гонар індуісцкай багіні Лакшмі.

На тэрыторыі зямлі Іштар таксама размешчаны вулканы, названыя ў гонар вядомых жанчын: Сакагавея, Калет і Клеапатра. Таксама на зямлі Іштар паверхня мае няроўную, «мазаічную» будову, якая сведчыць пра тое, што паверхня планеты знаходзіцца ў руху.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]