Гарлачык чыста-белы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарлачык чыста-белы
Lumme (Nymphaea candida).JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nymphaea candida J.Presl et C.Presl

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  307975
EOL  2873217
IPNI  605520-1
TPL  kew-2384823

Гарлачык чыста-белыя[3][4][5] (Nymphaéa candida) — водная расліна, від роду Гарлачык сямейства Гарлачыкавыя (Nymphaeaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гарлачык чыста-белы — шматгадовая водная расліна. Адрозніваецца ад гарлачыка белага больш светлымі кветкамі, моцна ўціснутым ярка-аранжавым песцікам і амаль чатырохвугольным аснаваннем чашачкі.

Карэнішча доўгае, гарызантальнае.

Лісце плавае, круглявае, у дыяметры да 20-30 см.

Кветкі белыя, да 15 см у дыяметры, маюць слабы водар. Гінецэй сінкарпны, з паўніжняй завяззю.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]

Расце ў Казахстане, Сярэдняй Азіі, у Расіі — у еўрапейскай частцы, Заходняй і Усходняй Сібіры.

Гаспадарчае значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Карэнішчы і насенне ядомыя[6].

У народнай медыцыне адвар гарлачыка чыста-белага ўжываецца як сродак ад акне і вяснушак, свежыя карэнішчы выкарыстоўваюцца для барацьбы з тараканамі[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 88. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Паводле кнігі «Флора СССР». Гл. раздзел Літаратура.
  5. Паводле кнігі «Иллюстрированный определитель растений Средней России». Гл. раздзел Літаратура.
  6. 6,0 6,1 Губанов И. А. и др. Дикорастущие полезные растения СССР / отв. ред. Т. А. Работнов. — М.: Мысль, 1976. — С. 122. — 360 с. — (Справочники-определители географа и путешественника).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Комаров В. Л. Род 504. Кувшинка — Nymphaea // Флора СССР : в 30 т. / гл. ред. В. Л. Комаров. — М. ; Л. : Изд-во АН СССР, 1937. — Т. 7 / ред. тома Б. К. Шишкин. — С. 6—12. — 792, XXVI с. — 5200 экз.
  • Губанов И. А. и др. 572. Nymphaea candida L. — Кувшинка белоснежная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3 т. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл., 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 187. — ISBN 9-87317-128-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]