Гарніерыт
Выгляд
Гарніерыт | |
---|---|
Формула | (Ni,Mg)4Si6O15(OH)2·6H2O |
Сінгонія | Манаклінная |
Колер | Ад блякла-зялёнага да травяна-зялёнага |
Колер рысы | Светла-зялёны |
Бляск | Цьмяны |
Празрыстасць | Непразрысты |
Цвёрдасць | 2 |
Спайнасць | Адсутнічае |
Шчыльнасць | 2,3 - 2,8 г/см³ |
Гарніерыт (нумеіт) — рэдкі мінерал класа сілікатаў, сумесь водных сілікатаў магнію і нікеля (тальку і нікелевага серпентына).
Названы ў гонар французскага горнага інжынера Жуля Гарн'е (фр. Jules Garnier; 1839-1904), які знайшоў гэты мінерал на Новай Каледоніі ў 1865 годзе.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Склад (%): NiO - 15-45;, MgO - да 15; склад мінерала можа моцна адрознівацца. Утвараецца ў кары выветрывання серпентынітаў. Крышталі, якія маюць монаклінную сінгонію, рэдкія. Звычайна гарніерыт знаходзіцца ў выглядзе прамяністых утварэнняў, агрэгатаў гронкападобнай формы.
Не плавіцца. На паветры губляе ваду і можа рассыпацца ў парашок. Раскладаецца ў цёплай салянай кіслаце. Сустракаецца ў асацыяцыі з талькам, сепіялітам, апалам, ліманітам.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарніерыт
- Гарніерыт у базе мінералаў (англ.)