З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарошак гарохападобны
Агульны выгляд расліны Навуковая класіфікацыя
прамежныя рангі
Від: Гарошак гарохападобны
Міжнародная навуковая назва
Vicia pisiformis L. , Sp. Pl. 2: 734 (1753 ).
Гарошак гарохападобны [3] (Vicia pisiformis ) — від кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae ).
Гарошак гарохападобны, гарошак[4] , гарошнік[5] , воўчы гарох, дзікі гарох[3] .
Шматгадовая павойная травяністая расліна 100—200 см даўжынёй. Вяночак жоўты, лісточкі 15-40 мм шырынёй; ніжняя пара іх больш за іншыя і набліжана да аснавання ліста.
Распаўсюджаны ў большай частцы Еўропы і на захадзе Сібіры [6] [7] [8] .
Ва Украіне расце ў лісцяных лясах, на ўзлесках, у зарасніках кустоў на ўсёй тэрыторыі, у стэпе радзей.
Зноскі
Горошек гороховидный : інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)