Перайсці да зместу

Гасконь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гасконь
акс.: Gasconha
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гаско́нь (фр.: Gascogne, гаск.: Gasconha [gasˈkuɲɔ / gasˈkuɲə], акс.: Gasconha) — старадаўняя гістарычная вобласць Францыі, частка Аксітаніі. Называецца ад баскаў, якія перайшлі сюды ў VI стагоддзі з паўднёвых схілаў Пірэнеяў, з прычыны праследу вестготамі, і занялі абшар цяперашніх дэпартаментаў Ландаў, Верхнія Пірэнеі, Жэр, паўднёвай часткі дэпартамента Верхняя Гарона, Тарн і Гарона і Лот і Гарона.

У 602 годзе пасля жорсткага супраціву заваявана франкамі і з тых часоў была пад уладай герцагаў Аквітаніі. У 768 годзе Карл Вялікі аддаў Гасконь у лен Лупу II, яго спадкаемцы пасля не раз выступалі супраць самога Карла Вялікага і яго нашчадкаў.

У 872 годзе Гасконь адлучылася ад Францыі і выбрала герцагам аднаго з нашчадкаў Лупа I. У 1039 годзе, калі герцаг Гасконі стаў герцагам Аквітаніі, Гасконь увайшла ў склад буйной Аквітанскай дзяржавы, лёс якой і падзяліла: у 1154—1453 гадах належала Англіі, затым перайшла да Францыі.

Найболей вядомы гасконец — д’Артаньян, гістарычная асоба і герой раманаў Дзюма «Тры мушкецёры», «Дваццаць гадоў пасля» і «Віконт дэ Бражэлон, ці Дзесяць гадоў пасля».